Вы тут

Рух тралейбусаў на вуліцы Прытыцкага ў Мінску закрыюць 27-28 красавіка


Гэта будзе зроблена ў сувязі з асфальтаваннем вуліцы Прытыцкага на ўчастку ад вуліцы Жудро (не уключаючы скрыжаванне) да вуліцы П. Глебкі (уключаючы скрыжаванне).


Па інфармацыі дзяржаўнага прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь», на час закрыцця няцотнага боку вуліцы Прытыцкага (27 красавіка) рух тралейбусаў № 13 з боку ДС «Сухарава-5» будзе арганізаваны па вуліцах Панчанкі, Мазурава, Скрыпнікава, Адзінцова, Якубоўскага, Шаранговіча, Панамарэнкі, праспекту Пушкіна, вуліцы Прытыцкага і далей па маршруце, у зваротным напрамку — без змяненняў.

Тралейбусы № 44 з боку ДС «Захад-3» паедуць па вуліцах Адзінцова, Якубоўскага, Шаранговіча, Панамарэнкі, праспекту Пушкіна, вуліцы Прытыцкага і далей па маршруце, назад — без змяненняў. Тралейбусы маршруту № 77 з боку ДС «Сухарава-5» будуць хадзіць па вуліцах Панчанкі, Сухараўскай, Скрыпнікава, Адзінцова, Якубоўскага, Шаранговіча, Панамарэнкі, па праспекту Пушкіна і далей па маршруце, у зваротным напрамку — без змяненняў.

На перыяд закрыцця цотнага боку вуліцы Прытыцкага (арыентыровачна з другой паловы дня 27 красавіка да 28 красавіка) тралейбусы № 13 у бок ДС «Сухарава-5» паедуць па вуліцы Прытыцкага, праспекту Пушкіна, вуліцах Панамарэнкі, Шаранговіча, Якубоўскага, Адзінцова, Скрыпнікава, Мазурава, Панчанкі, у кірунку КП «Гарадскі Вал» — без змяненняў.

Тралейбусы № 44 у напрамку ДС «Захад-3» паедуць па вуліцы Прытыцкага, праспекту Пушкіна, вуліцах Панамарэнкі, Шаранговіча, Якубоўскага, Адзінцова, у кірунку вакзала — без змяненняў. Рух тралейбусаў маршруту № 77 у бок ДС «Сухарава-5» будзе арганізаваны па праспекту Пушкіна, вуліцах Панамарэнкі, Шаранговіча, Якубоўскага, Адзінцова, Скрыпнікава, Сухараўскай, Панчанкі, у кірунку КП «Сапёраў» — без змяненняў.

Аўтобусы № 28 паедуць па вуліцах П. Глебкі, Матусевіча, Жудро, Бельскага і далей па маршруце ў абодвух напрамках з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў на змененым участку. Аўтобус № 54 пройдзе да ДС «Адоеўскага» па вуліцах Матусевіча, Жудро і Бельскага ў абодвух напрамках.

На працягу двух дзён тралейбус № 31 хадзіць не будзе, наўзамен па яго трасе і раскладзе паедзе аўтобус № 31Т. Пасажырам, якія маюць праязныя дакументы або адзіныя праязныя дакументы на пэўны перыяд часу (без ліміту паездак), у складзе якіх адзін з відаў транспарту — тралейбус, даецца права на праезд без дадатковай аплаты ў аўтобусах маршрутаў № 31Т, 8, 11, 29, 50С, 163 на участках, які дубліруюцца і закрываюцца.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.