Вы тут

На магістралі выберуць Міс і Лідара


Конкурс пад аднайменнай назвай упершыню пройдзе на Беларускай чыгунцы. За галоўны тытул будуць змагацца шэсць пар. Прыгожыя, энергічныя, дапытлівыя хлопцы і дзяўчаты ва ўзросце да 31 года прадэманструюць свой талент, творчыя здольнасці і інтэлектуальны патэнцыял.


Гэта прадстаўнікі самых розных чыгуначных прафесій, якія змаглі зарэкамендаваць сябе з найлепшага боку на сваім рабочым месцы, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі. Будзе прадстаўлена па адной пары ўдзельнікаў, якая перамагла ў адборачным туры, ад кожнага аддзялення.

Конкурс будзе праводзіцца ў пяць этапаў. Пачнецца ён з дэфіле ўдзельнікаў «Мой адрас не дом і не вуліца, мой адрас — стальная магістраль». Затым канкурсанты выканаюць канцэртны нумар з калектывам аматарскай мастацкай творчасці (этап «У творчай садружнасці»). Удзельнікам таксама трэба будзе вызначыць, які вядомы куток краіны ці помнік архітэктуры будзе паказаны на экране і расказаць пра яго (этап «Па мясцінах Беларусі»). Падчас правядзення этапу «Карнавал збірае сяброў» адбудзецца дэфіле ў карнавальных касцюмах і іх абарона. Завершыцца конкурс фотасесіяй удзельнікаў у вячэрніх уборах.

Пераможцы конкурсу стануць уладальнікамі ганаровых званняў «Міс Беларускай чыгункі» і «Лідар Беларускай чыгункі», таксама ім будуць уручаны дыпломы і памятныя прызы.

Штогадовая традыцыя выбіраць Міс і Лідара нарадзілася ў Мінскім аддзяленні БЧ сем гадоў таму. Улічваючы асаблівую папулярнасць гэтага конкурсу, сёлета было прынята рашэнне правесці яго сярод работнікаў усёй Беларускай чыгункі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Свята, якое ўжо традыцыйна ладзіцца ў першую нядзелю верасня, сёлета прымае Слонім.

Грамадства

Як працуюць сядзелкі

Як працуюць сядзелкі

Попыт на сядзелак ці медсясцёр, якія могуць даглядаць цяжка хворых людзей на даму, пастаянна расце.