Вы тут

На Шры-Ланцы адбыўся новы выбух


На захадзе Шры-Ланкі прагрымеў новы выбух, піша lenta.ru са спасылкай на мясцовае выданне News First.


Выбух адбыўся ў горадзе Пугода, які знаходзіцца ў 37 кіламетрах ад сталіцы краіны - Каломба. Паліцыя Шры-Ланкі ўстанаўлівае акалічнасці выбуху. Інфармацыі аб пацярпелых пакуль няма.

Раней 25 красавіка стала вядома аб планах тэрарыстаў зладзіць некалькі выбухаў падчас пахавання ахвяр тэрактаў.

  • 21 красавіка ў Шры-Ланцы адбылося восем выбухаў. Па апошніх дадзеных, загінуў 321 чалавек, больш за 520 параненыя. На наступны дзень у сталіцы Шры-Ланкі адбыўся новы выбух: пры размініраванні спрацавала бомба ў мікрааўтобусе, які быў прыпаркаваны каля адной з цэркваў горада.
  • 23 красавіка тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» узяла на сябе адказнасць за арганізацыю тэрактаў на Шры-Ланцы. 
  • Усяго за час расследавання былі арыштаваныя 60 чалавек, яшчэ некалькі дзясяткаў адшукваюцца. Улады лічаць, што тэракты маглі рыхтавацца на працягу сямі-васьмі гадоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?