Вы тут

Ва Украіне прынялі закон аб ўкраінскай мове як адзінай дзяржаўнай


Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон «Аб забеспячэнні функцыянавання ўкраінскай мовы як дзяржаўнай», піша meduza.io.


Закон вызначае ўкраінскую мову як адзіную дзяржаўную і робіць яе абавязковай да выкарыстання ў публічных сферах - у тым ліку, у адукацыі, культуры і сферы абслугоўвання. На сферу асабістых зносін дзеянне закона не распаўсюджваецца.

За парушэнне нормаў аб выкарыстанні ўкраінскай мовы ўводзяцца штрафы. Акрамя таго, у дакуменце прадугледжана крымінальная адказнасць за «публічнае прыніжэнне» дзяржаўнай мовы ці непавагу да яе.

Дакумент падтрымалі 278 дэпутатаў пры мінімальна неабходных 226 галасах. У першым чытанні законапраект быў прыняты ў кастрычніку 2018 года. Пасля гэтага да яго падалі больш за дзве тысячы паправак.

  • Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, які 21 красавіка прайграў у другім туры прэзідэнцкіх выбараў Уладзіміру Зяленскаму, заявіў, што будзе рады падпісаць закон аб ўкраінскай мове да сыходу з пасады кіраўніка дзяржавы.
  • У 2012 годзе ва Украіне прынялі закон аб моўнай палітыцы, які замацоўваў за ўкраінскай мовай статус рэгіянальнай у шэрагу абласцей. Пасля змены ўлады ў краіне ў 2014 годзе Вярхоўная рада адмяніла закон, але Аляксандр Турчынаў, які выконваў абавязкі прэзідэнта, адмовіўся зацвердзіць гэтае рашэнне. Закон страціў сілу ў 2018 годзе, так як быў прызнаны неканстытуцыйным.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.