Вы тут

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена дзяліцца тэхналогіямі з Узбекістанам


Беларусь зацікаўлена дзяліцца тэхналогіямі з Узбекістанам і стварыць там паспяховыя прадпрыемствы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым, перадае БЕЛТА. Сустрэча праходзіць у Пекіне.


"Не толькі вялікія імперыі могуць дапамагаць нам з вамі. Шмат добрых тэхналогій ёсць і ў сярэдніх, малых дзяржавах. У нас ёсць тэхналогіі, якія патрэбны Узбекістану, узбекскаму народу, вельмі падобнаму да беларусаў. У мяне асабіста ёсць азарт перанесці гэтыя тэхналогіі ва Узбекістан і стварыць там сучасныя прадпрыемствы, якія будуць прыкладам для іншых", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гэтыя планы адлюстраваны ў дарожнай карце развіцця супрацоўніцтва, якія раней распрацавалі краіны. "Мы вельмі дакладна выконваем з вамі намечаныя планы. Некалі мы дамовіліся аб тым, што выпрацуем дарожную карту - план нашых дзеянняў. Мы гэта зрабілі, там 155 мерапрыемстваў. Я не сказаў бы, што мы дзесьці адстаём. Крытэрый у нас тавараабарот. Ён у нас за год вырастае на 20 працэнтаў", - канстатаваў Прэзідэнт.

Аднак, адзначыў ён, Беларусь і Узбекістан могуць дасягнуць значна большых вынікаў у гандлі. "Выконваючы дарожную карту, мы будзем павялічваць тавараабарот. Я помню сваё абяцанне. У мяне ёсць вялікі інтарэс у вытворчасцях, якія патрэбны Узбекістану", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, Беларусь мае намер прыкласці максімум намаганняў для рэалізацыі намечаных планаў.

У сваю чаргу Шаўкат Мірзіёеў звярнуў увагу, што выкананне мерапрыемстваў дарожнай карты знаходзіцца на яго асабістым кантролі. "Мы дамовіліся вашы магутныя тэхналогіі перанесці ва Узбекістан і толькі-толькі пачалі супрацоўнічаць ва ўсіх сферах, але вынік ужо відаць", - заявіў узбекістанскі лідар.

  • У верасні 2018 года адбыўся афіцыйны візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ва Узбекістан, па выніках якога падпісана 19 міжнародных дакументаў па прыярытэтных напрамках супрацоўніцтва, а пазней зацверджаны план мерапрыемстваў (дарожная карта) па развіцці супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Мінск і Ташкент канструктыўна супрацоўнічаюць на міжнароднай арэне, аказваюць узаемную падтрымку на выбарах у органы сістэмы ААН. Дагаворная база ўключае 60 пагадненняў. У 2018 годзе тавараабарот дасягнуў $157,4 млн. Сальда гандлю дадатнае ў памеры амаль $70 млн.​

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».