Вы тут

У пятніцу і выхадныя дні ДАІ будзе працаваць ва ўзмоцненым варыянце


26 красавіка Дзяржаўтаінспекцыя правядзе па ўсёй краіне Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Колаў больш небяспекі менш!”, скіраваны на прафілактыку ДТЗ з удзелам кіроўцаў мотатранспарту. Пра гэта паведамі ва УДАІ МУС.


Запланаваны шэраг мерапрыемстваў, скіраваных на прапаганду бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху кіроўцаў матацыклаў і мапедаў, папярэджанне ДТЗ і фарміраванне ўзаемаветлівых адносін паміж удзельнікамі дарожнага руху.

Асаблівая ўвага будзе нададзена правядзенню растлумачальнай работы аб парадку атрымання вадзіцельскага пасведчання, рэгістрацыі транспарту, неабходнасці праходжання тэхнічнага агляду і абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці, правілах бяспечных паводзін на дарозе і мерах уздзеяння ў рамках адміністрацыйнага і крымінальнага права ў выпадку выяўлення парушэнняў з боку кіроўцаў мотатранспарту.

У пятніцу і выхадныя дні Дзяржаўтаінспекцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым варыянце.

Супрацоўнікі ДАІ прымуць дадатковыя меры па забеспячэнні дарожнай бяспекі ў месцах правядзення рэлігійных мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Вялікадня. Нарады ДПС арыентаваны на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху.

У мэтах забеспячэння бяспекі супрацоўнікі ДАІ нададуць асаблівую ўвагу кантролю выканання кіроўцамі хуткасных рэжымаў, правілаў праезду пешаходных пераходаў, а таксама фізічныму стану ўдзельнікаў дарожнага руху.

У сувязі з павелічэннем інтэнсіўнасці дарожнага руху на загарадных дарогах ва УДАІ МУС настойліва параілі кіроўцам быць вельмі ўважлівымі ў шчыльным транспартным патоку, выбіраць бяспечную хуткасць руху з улікам канкрэтнай сітуацыі на дарозе, адмовіцца ад неабдуманых перастраенняў, абгонаў, апярэджанняў і рэзкіх тармажэнняў, быць узаемнаветлівымі. А таксама забяспечыць бяспечную перавозку дзяцей і прышпіліцца ўсім, хто сядзіць у аўтамабілі.

Пешаходам і веласіпедыстам рэкамендуецца праяўляць павышаную ўвагу пры ўдзеле ў дарожным руху, пазбягаць выхаду на праезную частку, рухацца толькі па тратуарах, пешаходных, веласіпедных дарожках і абапал, а ў цёмны час сутак абавязкова абазначаць сябе святлоадбіўнымі элементамі.

“Дзяржаўтаінспекцыя віншуе ўсіх вернікаў праваслаўнай канфесіі са святам Светлага Вялікадня і заклікае ўзгадаць залатое правіла беражонага і Бог беражэ!”

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.