Час прыбыцця цягніка Брэст - Мінск - Магілёў зменіцца сёння ноччу ў сувязі з рамонтам чыгуначнага пуцеправода ў Магілёве, паведамляе аддзел энергетыкі і транспарту кіравання эканомікі Магілёўскага гарвыканкама. На станцыю Магілёў састаў прыбудзе 26 красавіка ў 00 гадзін 18 хвілін. Для дастаўкі пасажыраў будзе арганізаваны дадатковы рух аўтобусаў ад чыгуначнага вакзала.
У прыватнасці, аўтобусы №№ 1, 4, 8, 24 будуць курсіраваць да паловы на першую ночы. Да гэтага ж часу будуць працаваць на лініі і тралейбусы, якія курсіруюць па маршрутах №№ 4, 5. Рух транспарту спланаваны так, каб людзі маглі дабрацца да вакзала з самых розных мікрараёнаў Магілёва.
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.