Вы тут

Што адбылося ў Савеце Рэспублікі за тыдзень


Наймальнікі прапануюць

Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч здзейсніў рабочы візіт на Гродзеншчыну.

Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента, ён наведаў ААТ «Гродна Азот», дзе прыняў удзел у пасяджэнні Гродзенскага
абласнога саюза наймальнікаў.

Як праінфармаваў член Савета Рэспублікі, старшыня Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў Анатоль Грышук, саюз мае намер выйсці з ініцыятывай змен у заканадаўства ў сферы арганізацыі закупак і падрыхтоўкі кадраў. «Па выніках пасяджэння будуць падрыхтаваны прапановы ад наймальнікаў Гродзеншчыны па зменах у заканадаўства, якія дазволяць павысіць эфектыўнасць работы асобна ўзятых прадпрыемстваў і ў цэлым станоўча адаб'юцца на развіцці эканомікі», — адзначыў ён і падкрэсліў, што гаворка ідзе пра арганізацыю закупак, правядзенне тэндараў.

Акрамя таго, Міхаіл Мясніковіч наведаў агратурыстычны комплекс «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы», дзе прыняў удзел у закладцы алеі.


У падтрымку глабальных мэт

У Мінску з'явілася рабінавая алея «17 Мэт устойлівага развіцця».

17 саджанцаў прыжываюцца на пляцоўцы каля перасячэння праспекта Незалежнасці і вуліцы Талбухіна. У закладцы новай алеі прыняла ўдзел віцэ-спікер Савета Рэспублікі, Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР Мар'яна Шчоткіна.

У акцыі таксама прынялі ўдзел Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі, кіраўнікі і работнікі беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый. Такім чынам яны падкрэслілі не толькі пазіцыю сваіх кампаній, якія на працягу доўгага часу рэалізуюць праекты карпаратыўнай устойлівасці і сацыяльнай адказнасці, але і асабістую зацікаўленасць у дасягненні Мэт устойлівага развіцця і захавання рэсурсаў Зямлі для нашчадкаў.


Дзеля ўстойлівага развіцця

У пачатку наступнага тыдня — 29—30 красавіка — у Мінску адбудзецца пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі з удзелам прадстаўнікоў Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы.

Дэлегацыю Кангрэса ўзначаліць яго старшыня Андэрс Кнапэ.

Тэмай пасяджэння стане «Удасканаленне заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое рэгулюе пытанні мясцовага самакіравання, дзеля ўстойлівага развіцця тэрыторый». Удзельнікі мерапрыемства разглядзяць прававыя асновы мясцовага самакіравання ў Беларусі і за яе межамі. Таксама будуць абмяркоўвацца актуальныя пытанні развіцця мясцовага самакіравання і ўдасканалення дзейнасці асацыяцый мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.