Вы тут

Тушэнне пажару на Альманскіх балотах працягваецца


Пажар на Альманскіх балотах Столінскага раёна і ў навакольных лясах працягваецца больш за двое сутак.


— Спачатку на балоцістай мясцовасці загарэлася сухая расліннасць, — расказаў карэспандэнту газеты намеснік старшыні Столінскага райвыканкама Сяргей СІДАРЭВІЧ. — Агонь з ветрам перакінуўся да нас з Украіны. Там гарыць ужо некалькі дзён. З балотнай сухой расліннасці полымя перайшло на лес. Згарэла 50 гектараў лесу і 150 гектараў сухой травы.

На пасяджэнні раённай камісіі па надзвычайных сітуацыях усе службы зверылі пазіцыі, было прынята рашэнне аб дадатковым прыцягненні людзей і тэхнікі. У Столінскі раён тэрмінова прыбылі ратавальнікі і супрацоўнікі лясной аховы з Лунінецкага, Ганцавіцкага, Пінскага раёнаў. На месцы працуюць два верталёты Мі-8 МНС, задзейнічаны больш за сто чалавек.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

72-і аб'яднаны вучэбны цэнтр, што ў Печах, — самая вялікая воінская часць у Беларусі. 

Грамадства

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Самым аддаленым ад абласнога цэнтра раёне краіны.

У свеце

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Цяпер гэтая аўтаномная тэрыторыя ўваходзіць у склад Каралеўства Данія.

Грамадства

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Сё­ле­та ў да­школь­ныя ўста­но­вы ра­ё­на прый­дзе 2 700 ма­лых.