Вы тут

У Кітаі чакаецца турыстычны бум з нагоды Першамая


У сувязі з прадаўжэннем канікул з нагоды Першамая, у Паднябеснай чакаецца турыстычны бум. Пра гэта паведамілі ў найбуйнейшым у краіне анлайн-турагенцтве Ctrip, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Колькасць пошукаў і браніравання тураў, ажыццёўленых праз мабільны дадатак Ctrip, павялічылася прыкладна на 50 працэнтаў пасля таго, як Дзяржсавет прыняў рашэнне падоўжыць да чатырох дзён канікулы з нагоды маючага адбыцца Першамая. 

Па прагнозах экспертаў кампаніі, за гэты перыяд кітайскія турысты здзейсняць каля 150 млн паездак. Папулярнымі замежнымі турыстычнымі напрамкамі, як чакаецца, стануць Тайланд, Японія і Інданэзія. Пры гэтым Чунцын, Ханчжоу і Шанхай узначаляць спіс самых наведвальных гарадоў у рамках унутранага турызму. 

Паводле дадзеных Кітайскай акадэміі турызму, на працягу трохдзённага першамайскага свята у 2018 годзе кітайцы здзейснілі каля 147 млн ​​паездак, а ў перыяд тыднёвых вакацый з нагоды нацыянальнага свята гэтая лічба дасягнула 726 млн.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?