Вы тут

Ахвяр пры тэрактах на Шры-Ланцы аказалася на 100 чалавек менш


Улады Шры-Ланкі знізілі афіцыйную ацэнку колькасці загінулых у выніку выбухаў у цэрквах і гатэлях у каталіцкую велікодную нядзелю, піша BBC. Раней паведамлялася, што загінулі 359 чалавек. Цяпер колькасць ахвяр ацэньваецца "каля 253".


Прычынай неразбярыхі сталі памылкі ў падліках, гаворыцца ў заяве уладаў.

Тыя, хто нападаў падрывалі сябе ў гасцініцах і цэрквах ў Каломба і горадзе Батыкалоа на ўсходзе краіны. Сотні людзей атрымалі раненні і траўмы.

Большасць загінулых - грамадзяне Шры-Ланкі, але сярод іх былі таксама дзясяткі замежнікаў. Паліцыя лічыць вінаватымі ў нападах дзевяць чалавек. Па ўсёй краіне праводзяцца рэйды, распаўсюджаны фатаграфіі сямі чалавек, якіх шукае паліцыя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».