Вы тут

У Егіпце знайшлі некранутую старажытную грабніцу з 30 муміямі


Група археолагаў выявіла на поўдні Егіпта маштабнае старажытнае пахаванне, якое адносіцца да перыяду грэка-рымскага валадарства (332 г. да н.э. - 395 г. н.э.), піша BBC.


Фота: Егіпецкае міністэрства па справах старажытнасцяў

Прасторная грабніца, якая складаецца з некалькіх пакояў, цалкам выдзеўбаная ўнутры скалы. Каб патрапіць унутр, трэба спусціцца па каменнай лесвіцы, уваход да якой быў замураваны каменнай сцяной - за кошт гэтага пахаванне засталося некранутым на працягу двух тысячагоддзяў.

Як паведамляе егіпецкае міністэрства па справах старажытнасцяў, па надпісах ўнутры грабніцы, знойдзенай у правінцыі Асуан, атрымалася ўсталяваць імя "асноўнага" пахаванага - Ційіт, аднак агулам  падземным склепе было выяўлена тры дзесяткі мумій, у тым ліку забальзамаваных дзіцячых целаў.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».