Вы тут

Беларусь з 1 мая павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты


Беларусь з 1 мая павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 25 красавіка 2019 года нумар 262, піша БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.


Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана з $97,4 да $104,6 за 1 т. У такім жа памеры будзе пошліна на мазут і нафтавы бітум.

Пошліна на прамагонны бензін вырасце з $53,5 да $57,5 за 1 т, на таварныя бензіны - з $29,2 да $31,3 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $31,3 за 1 т (была $29,2). Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолу, змазачных і іншых масел.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 красавіка. Тады яны таксама былі павышаны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».