Вы тут

Назвалі самую прыгожую жанчыну планеты


Амерыканскі часопіс "People" назваў 47-гадовую галівудскую актрысу Джэніфер Гарнер самай прыгожай жанчынай года. Яна стала тварам вокладкі спецыяльнага нумару The Beautiful Issue, здымак якой размясцілі ў Instagram выдання, піша "Бульвар Гардона".


"Цудоўная актрыса, актывістка, маці траіх дзяцей кожны дзень уносіць свой уклад у паляпшэнне нашага свету", - напісана пад фота.

Джэніфер Гарнер нарадзілася 17 красавіка 1972 году. Вядомасць ёй прынесла роля агента ЦРУ Сідні Брыстоў у серыяле "Шпіёнка", за якую акторку ўзнагародзілі прэміямі Гільдыі кінаакцёраў ЗША і "Залаты глобус".

Гарнер - заснавальнік кампаніі па вытворчасці арганічных прадуктаў Once Upon a Farm. Яна таксама прымае ўдзел у руху дапамогі дзецям Save the Children.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

У спорце ёй двойчы прыходзілася пачынаць усё спачатку.

Грамадства

 Малая гістарычная радзіма — вёска Харобічы на Чарнігаўшчыне. РЭПАРТАЖ

Малая гістарычная радзіма — вёска Харобічы на Чарнігаўшчыне. РЭПАРТАЖ

Нудна больш не будзе. Гэтую і многія іншыя цытаты з савецкага фільма «Вяселле ў Малінаўцы» падчас паездкі ў госці да жоўта

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.