Вы тут

П'яны бацька ледзь не падпаліў загадчыцу дзіцячым садам


У аператыўна-дзяжурную службу Мачулішчанскага аддзела міліцыі Мінскага РУУС патэлефанавала загадчыца садка ў пасёлку Прывольны і распавяла, што бацька аднаго з выхаванцаў абліў яе, як мяркуецца, бензінам і пагражаў падпаліць.


Як перадае УУС Мінскага аблвыканкама, па словах пацярпелай, ёй патэлефанавала мясцовая жыхарка, якая паведаміла, што бацькі аднаго з яе выхаванцаў знаходзяцца ў стане моцнага алкагольнага ап'янення, а дзіця - без належнага нагляду. Натуральна, што педагог адправілася па адрасе, дзе пражывае сям'я. Убачыўшы п'яных бацькоў, загадчыца хацела забраць дзіця, аднак п'яны бацька пачаў выказваць пагрозы, затым прынёс каністру і абліў з яе жанчыну. Працягваючы пагражаць, мужчына папярэдзіў, што калі педагог не сыдзе, то ён яе спаліць. І дастаў з кішэні запалкі. Жанчына, спалохаўшыся, выбегла на вуліцу і выклікала міліцыю.

Да прыезду міліцыі зламыснік з сям'ёй схаваўся. Зладжанымі і аператыўнымі дзеяннямі супрацоўнікаў міліцыі Мінскага РУУС месцазнаходжанне падазраванага неўзабаве было ўстаноўлена і мужчыну затрымалі.

Заведзена крымінальная справа за пагрозу забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці, фігурант можа быць пазбаўлены волі на тэрмін да двух гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?