Вы тут

Пра маладнякоўцаў-малойцаў



На хвалі часу, у плыні жыцця

Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»


Пра маладнякоўцаў-малойцаў

Непаўторны паэт і літаратуразнаўца Віктар Жыбуль 25 красавіка так сакавіта і па-вясноваму распавядаў пра ТАВІЗ, што захацелася стварыць ТАВІЗ-2, бо і кавярняў у Мінску хапае, і ўтульных пабаў, дзе за філіжанкай кавы ці за куфлем піва можна шмат чаго наабмяркоўваць у творчай і самай шчырай атмасферы сяброў і адначасова таленавітых творцаў. 

Невядома, можа ўслед за "Новымойчанашам" Валерыя Маракова хтосьці б у жарт напісаў "Новыхвалаайцу". Канечне ж, у жарт. Бо чым сябе не пабавіш, калі пачынаюцца цяжкія часы ў грамадстве...  А якраз тады (1930-ыя), калі паўстала Таварыства аматараў выпіць і закусіць (ТАВІЗ) — аб'яднанне, так скажам, апазіцыйных афіцыёзу літаратараў, гэтых хлапцоў-ТАВІЗаўцаў і многіх беларусаў чакалі трагічныя моманты, некаторых — смерць.

П.С. Лекцыю пра гісторыю неверагоднага  аб'яднання Віктар Жыбуль, вядучы навуковы супрацоўнік архіва-музея літаратуры і мастацтва, чытаў у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, працягваючы цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных слаўным маладнякоўцам у межах праекта "На хвалі часу, у плыні жыцця".

Шаноўныя чытачы, такія лекцыі і мерапрыемствы пра разынкі 1930-ых, няхай і з горыччу разынкі, будуць працягвацца і далей. Сачыце за навінамі! Даведайцеся як мага больш пра маладнякоўцаў-малойцаў з дапамогай “праекта чатырох”, арганізаванага Нацыянальнай бібліятэкай Бнларусі, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, архівам-музеем літаратуры і мастацтва і Выдавецкім домам “Звязда”, а ў прыватнасці, часопісам “Маладосць”.

Аксана ЮЧКАВІЧ, “М”

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як у Беларусі трансплантуюць органы

Як у Беларусі трансплантуюць органы

І чаму да нас на аперацыі едуць замежнікі.

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Там адбываюць пакаранне мужчыны, упершыню асуджаныя за незаконны абарот наркотыкаў.

Спорт

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя — сапраўдны баец, а яшчэ — клапатлівая маці і жонка. І проста працавіты чалавек, які не ведае перашкод.