Вы тут

Ліда будзе культурнай сталіцай Беларусі ў наступным годзе


Культурнай сталіцай Беларусі ў 2020 годзе абрана Ліда. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства культуры.


Рэспубліканская акцыя "Культурная сталіца года" праводзіцца Міністэрствам культуры і зацікаўленымі з 2010 года. У кожным з гарадоў, якія былі абвешчаныя культурнай сталіцай, рэалізуюцца інавацыйныя праекты па прэзентацыі культурнай самабытнасці гэтых гарадоў, развіццю і папулярызацыі традыцый і дасягненняў нацыянальнай культуры, актывізацыі творчай ініцыятывы, павышэнню турыстычнай прывабнасці рэгіёнаў. Галоўная мэта - пазнаёміць жыхароў краіны з найлепшымі дасягненнямі нацыянальнай культуры, прыцягнуць айчынных і замежных турыстаў у рэгіёны.

Першым статус культурнай сталіцы Беларусі ў 2010 годзе атрымаў горад Полацк. У 2011 годзе эстафету прыняў Гомель, затым Нясвіж (2012), Магілёў (2013), Гродна (2014), Брэст (2015). У 2016 годзе тытул "Культурнай сталіцы Беларусі" насіў Маладзечна, у 2017 годзе - Бабруйск, у 2018-м - Наваполацк. Ганаровы статус 2019 года - у Пінску. Калегіяй Міністэрства культуры прынята рашэнне аб наданні статусу "Культурная сталіца года" ў 2020 годзе Лідзе.

Ліда - культурны і прамысловы цэнтр Беларусі, другі па велічыні горад у Гродзенскай вобласці. Яго візітнай карткай з'яўляецца Лідскі замак, помнік абарончага дойлідства XIV стагоддзя.

Сферу культуры горада прадстаўляюць 7 дзяржаўных устаноў, дзейнічае 36 непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці з найменнямі "народны", "узорны", два маюць ганаровае званне "Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь".

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.