Вы тут

Будзе ўведзена падвойнае пацвярджэнне замовы паслуг па інтэрнэт-падпісцы


Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ініцыюе ўкараненне аператарамі сотавай рухомай электрасувязі падвойнага пацверджання абанентамі замовы паслуг па інтэрнэт-падпісцы, паведамілі ў прэс-службе ведамства.


Фота: play.google.com

У цяперашні час аператарамі сотавай рухомай электрасувязі пры аказанні сваім абанентам дадатковых паслуг па прадастаўленні доступу да рэсурсаў, размешчаных у інтэрнэце, прымаюцца меры па арганізацыі працэдуры замовы паслугі так, каб мінімізаваць памылковыя дзеянні абанента па яе замове. Разам з тым ад абанентаў працягваюць паступаць звароты па пытаннях інтэрнэт-падпіскі.

"Падвойнае пацверджанне пры замове паслуг адназначна вызначыць дзеянні абанента і дазволіць выключыць неўсвядомленыя або выпадковыя падпіскі", - адзначылі ў Мінсувязі.

Аператары сотавай рухомай электрасувязі плануюць завяршыць ўкараненне працэдуры падвойнага пацверджання да 1 ліпеня 2019 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».