Вы тут

З'явай у беларускім артыстычным свеце можа стаць песня «Дзве зоркі»


Свайго роду з'явай у беларускім артыстычным свеце можа стаць песня «Дзве зоркі» (не «...звезды»), хаця б таму, што час ад часу яна, гэтая песня, гучыць у выкананні дуэта Дзмітрый Далгалёў — Валянціна Паліканіна, дзе ён — прафесійны кампазітар, лаўрэат шматлікіх конкурсаў (міжнародных — таксама), аўтар рок-оперы «Агонь Праметэя», араторыі «Зорка Палын», сімфанічных і харавых твораў, музыкі для кіно, папулярных песень і яна — паэтка, перакладчыца, аўтарка 15 кніг паэзіі і прозы...


З нагоды 25-годдзя сумеснай творчасці гэты дуэт зладзіў канцэрт, які адбыўся на сцэне Вялікай канцэртнай залы Белдзяржфілармоніі.

Сапраўдным адкрыццём яго стала выступленне заслужаных артыстаў Беларусі Надзеі Мікуліч і Валерыя Дайнэкі, народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч, акцёра і рэжысёра Алега Вінярскага, якія спявалі песні, чыталі вершы, тым самым сцвярджаючы, што і сапраўды «Паэты нараджаюцца ў космасе».

Песню на гэты верш выканаў кампазітар Дзмітрый Далгалёў, чые «Птушкі» ёсць у рэпертуары легендарных «Песняроў» і вядомага ўкраінскага спевака Уладзіміра Стамаці. А на канцэрце яна прагучала ў выкананні Наталлі Кірыенкі і Мікіты Касцюкевіча, якія менавіта з гэтым творам — з розніцай у два гады — занялі першае месца на Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне.

Вельмі цёпла прымалі слухачы выступленне самой паэткі, якая чарговы раз уразіла публіку мудрасцю і духоўнай вышынёй сваіх твораў, асабістым прыродным артыстызмам, а таксама бліскучыя інструментальныя кампазіцыі Дзмітрыя Далгалёва, іх сумеснае выкананне новай песні «Давай з табой на «вы».

А наогул гэты канцэрт яшчэ раз паказаў, наколькі багаты наш край на сапраўдныя таленты, чыя творчасць — класічна дасканалая, запамінальная, — здольная без перабольшання ўпрыгожваць наша жыццё.

Людміла Вараб'ёва, г. Мінск.

Загаловак у газеце: Давай з табой на «ты»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.