Вы тут

«Трэба выбудаваць зразумелую сістэму па навядзенні парадку ў гарадах»


Аб гэтым заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава падчас пасяджэння Полацкага райвыканкама.


Яна адзначыла, што ўсе работы па добраўпарадкаванні горада павінны праводзіцца планава. Больш за тое, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў розных узроўняў павінны пастаянна кантраляваць парадак на замацаванай тэрыторыі. Усё гэта павінна быць зроблена для таго, каб пасля не даводзілася «наганяць суботнікамі і іншымі мерапрыемствамі». Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэсліла: калі ёсць сістэма, то не будуць узнікаць пытанні ні ў людзей, ні ў мясцовых улад, паколькі ўсе будуць дакладна разумець зону сваёй адказнасці.

Асаблівую ўвагу яна аддала важнасці перапрацоўкі другасных рэсурсаў, паколькі гэта вельмі істотна для экалогіі рэгіёна. Акрамя таго, разумная перапрацоўка такіх рэсурсаў — гэта добры прыбытак. Дарэчы, зараз у раёне не хапае дзвюх тысяч устаноўленых кантэйнераў для збору сыравіны — трэба яшчэ каля тысячы.

Нельга забываць пра падтрыманне парадку на тэрыторыі прыватных домаўладанняў — іх у Полацку больш за восем тысяч. У прыватнасці, тут трэба будзе абсталяваць яшчэ 10—20 пляцовак з кантэйнерамі.

Наталля Качанава дадала, што з людзьмі павінны быць заключаны дагаворы і яны павінны ведаць, калі прыязджае транспарт для вывазу смецця, і бачыць, за што яны плацяць грошы.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: У аснове — план

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».