Вы тут

Арыенціры на будучыню


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся са штогадовым Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу


Аляксандр Лукашэнка з кіраўнікамі Парламента. Фота БЕЛТА

Што адбываецца на Бацькаўшчыне: чым жыве, як развіваецца? Мяркую, найлепш беларусам замежжа інфармацыю браць, як кажуць, з першых вуснаў. І штогадовае Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу — якраз той дакумент, над якім варта паразважаць. Ён даступны ў інтэрнэце. Мы звернем увагу на некаторыя моманты з Паслання.

Калі коратка: Прэзідэнт гаварыў пра тое, як адстаяць незалежнасць і суверэнітэт Беларусі перад тварам розных выклікаў і пагроз, якім яму бачыцца развіццё краіны, пра выбары, што маюць адбыцца. “У пытаннях суверэнітэту й бяспекі ў нашай знешняй і ўнутранай палітыцы не было й не будзе месца кампрамісам, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Неаднаразова перажыты досвед падзелу беларускага народа, перакройвання межаў прымушае нас высока цаніць сённяшняе адзінства й тэрытарыяльную цэласнасць”. Далей ён выказаў упэўненасць, што любыя спробы пазбавіць Беларусь суверэнітэту натыкнуцца на наймагутны народны супраціў, і найперш ад тых, хто нарадзіўся ў суверэннай і незалежнай дзяржаве. Прэзідэнт заклікаў беларусаў канчаткова ўсвядоміць сваё нацыянальнае адзінства: “Захаваць суверэнітэт, мір і спакойнае стваральнае жыццё на сваёй зямлі — наш святы абавязак. Каб выканаць гэтую падораную нам лёсам гістарычную місію, мы павінны канчаткова ўсвядоміць сваё нацыянальнае адзінства”.

Пазней кіраўнік дзяржавы пракаментаваў магчымасць увядзення Дня беларускай дзяржаўнасці ды яе святкавання 5 чэрвеня: у Дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай. Прапанову агучыў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры й навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк. Нам бачыцца, што, сапраўды, даўно наспела неабходнасць “паглыбіць” гісторыю Беларусі, скарыстоўваць у дзяржаўным будаўніцтве багаты досвед нашых вялікіх папярэднікаў: як з часоў старажытнага Полацка, так і Вялікага Княства Літоўскага. Гэта ж велізарны духоўна-энергетычны рэсурс, які назапашаны ў нетрах нашай гісторыі. Адпрэчваць яго ці аддаваць іншым — прынамсі неразумна, не па-гаспадарску.

Розныя выданні, інтэрнэт-рэсурсы звяртаюць увагу, што Прэзідэнт азначыў тры перадумовы для ўпэўненага руху краіны ў будучыню: дабрабыт народа, міралюбная знешняя палітыка, нацыянальная бяспека. Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз, бачачы непатрэбную палітызацыю моўных пытанняў, заявіў: “У нас дзве дзяржаўныя мовы — руская і беларуская. Не ўкраінская, не расійская — руская. У якую мы душу ўклалі, людзі гінулі, разам з рускімі людзьмі ваявалі. Гэта наш агульны набытак. І калі хто-небудзь хоча страціць розум — ён страціць рускую мову. Калі хоча страціць сваё сэрца — то ён страціць беларускую мову. Што вы хочаце страціць: розум ці сэрца?”. Адказ — відавочны: абедзьве мовы павінны гарманічна суіснаваць і ў нашых розумах, і ў нашых сэрцах.

Іван Ждановіч

Нумар у ПДФ-фармаце

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?