Вы тут

Высокая ўзнагарода


Ордэнам Glorіa Muncіі (Слава Працы) ушанаваны кіраўнік Беларускай грамады ў Малдове Юры Статкевіч


Прыемную вестку мы атрымалі ад самога Юрыя Антонавіча: падзяліўся вялікай радасцю. Даслаў і фотаздымкі, на якіх бачна, як Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон уручае нашаму земляку Ордэн і як беларус звяртаецца да яго. “У сваім слове ў адказ я выказаў вялікую ўдзячнасць Прэзідэнту за яго ўвагу і падтрымку розных этнакультурных традыцый у Малдове”, — патлумачыў нам ардэнаносец. Адзначаны ж ён “за заслугі ва ўмацаванні міжэтнічных адносін і актыўную дзейнасць па зберажэнні й пашырэнні гістарычна-культурнай спадчыны”.

Час ад часу ў нашай рэдакцыйнай пошце з’яўляліся раней невялічкія допісы ад Юрыя Статкевіча, ды пра яго самога мы амаль не пісалі — усё пра справы суполкі. А з дасланай у рэдакцыю характарыстыкі даведаліся: родам ён з Навагрудка, там закончыў сярэднюю школу, а пасля, у 1979‑м, і прэстыжную ВНУ ў Маскве: МВТУ імя Баўмана. Па спецыяльнасці — інжынер-механік па пытаннях аўтаматызацыі кавальска-штамповачнай вытворчасці, у той жа год па накіраванні пачаў працаваць майстрам на Кішынёўскім трактарным заводзе. З часам стаў зменным майстрам, кіраўніком тэхналагічнай групы кавальскай вытворчасці на заводзе, мае больш за 20 укаранёных у вытворчасць рацпрапаноў і 2 аўтарскія вынаходкі. А з 1983‑га Юры Статкевіч больш чым тры гады працаваў вызваленым сакратаром камітэта камсамола трактарнага завода. У 1988–90 гадах ён ужо — у апараце гарвыканкама Кішынёва: курыраваў пытанні размеркавання жылля й цеплазабеспячэння горада. Потым стаў дырэктарам навукова-тэхнічнага цэнтра Іnventator, а з 26 ліпеня 2006 года — дырэктар кампаніі Agrobelsta.

Іван Іванаў

Нумар у ПДФ-фармаце

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.