Вы тут

У сталіцы адкрыецца выстава, прысвечаная сёмаму прэм'ер-міністру Ізраіля


3 мая ў 11 гадзін у Нацыянальным гістарычным музеі пройдзе прэзентацыя выстаўкі "Іцхак Шамір", прысвечанай жыццю і дзейнасці сёмага прэм'ер-міністра Дзяржавы Ізраіля, ураджэнца Беларусі Іцхака Шаміра.


- Выставу прадстаўляе Дзяржаўны інстытут спадчыны Менахема Бегіна. Арганізатары выставы - Міжнародны культурна-адукацыйны праект Лімуд СНД пры садзейнічанні Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын і НАТИВ-Ізраільскага культурнага цэнтра пры Пасольстве Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь. Выстава адбудзецца ў рамках Міжнароднай канферэнцыі «Лімуд Беларусь 2019», якая пройдзе ў Мінску з 3 па 5 мая і збярэ больш як 500 удзельнікаў з 12 краін свету, - распавялі ў Нацыянальным гістарычным музеі.

Іцхак Шамір - знакавая фігура сучаснай гісторыі габрэйскага народа, ізраільскі палітык, сёмы прэм'ер-міністр Дзяржавы Ізраіль, старшыня Кнэсета, ураджэнец мястэчка Ружаны Гродзенскай вобласці.

У экспазіцыі прадстаўлены вялікі масіў фатаграфій і дакументаў пра ўсе этапы жыцця і дзейнасці Іцхака Шаміра.
    
На адкрыцці выставы чакаецца прысутнасць дзяцей Іцхака Шаміра, а таксама прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, дыпламатычнага корпуса, кіраўнікоў габрэйскіх суполак, творчай інтэлігенцыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?