Вы тут

Раім схадзіць


Фестываль здаровага ладу жыцця, Дзень адчыненых дзвярэй у Нацыянальнай школе прыгажосці, Art challenge "Мастацтва вялікіх выклікаў" і ларп-фестываль - афіша "Звязды" з 29 красавіка па 5 мая.


"ЗОЖ-фэст"

Дзе: Музей народнай архітэктуры і побыту, в. Азярцо

Калі: 5 мая ў 11.00

Колькі каштуе: 12 рублёў; школьнікам - 6 рублёў; сямейны (2 дарослыя + 2 дзіцяці) - 28 рублёў

Фестываль у падтрымку спорту і здаровага ладу жыцця дае магчымасць людзям усіх узростаў паказаць свае здольнасці, фізічную падрыхтоўку, а таксама абмяняцца вопытам.

У праграме фестывалю: выступленні асілкаў; майстар-клас па воркаўце; эстафеты; правядзенне кулінарнага батла па здаровым харчаванні; спаборніцтвы па пляжным валейболе, армрэстлінгу, перацягванні каната; турнір па лазертагу; кірмаш рамеснікаў; экскурсіі па музеі; анімацыі для дзяцей.

За дадатковую плату таксама прапануюць: традыцыйныя беларускія стравы ў карчме і пунктах харчавання; палёты на самалёце; пнеўматычны і лучны цір; катанне на конях.

Завершаць фестываль выступленні музычных гуртоў і дыскатэка.


Гарадская гульня "Мир! Труд! Май!"

Дзе: Плошча Свабоды

Калі: 1 мая ў 17:00

Колькі каштуе: удакладняць у арганізатараў

CityChallenges - гэта інтэрактыўныя гарадскія гульні, у якіх вам трэба адгадваць загадкі, вырашаць галаваломкі, будаваць маршрут па гарадскіх славутасцях і спаборнічаць з іншымі ўдзельнікамі.

1 мая ў 17.00 чакаем усіх на гульні "History City". Прыйшоўшы на гульню, вы атрымаеце:

  • 6 цікавых заданняў;
  • нескладаны маршрут (4 км);
  • прызы ўсім удзельнікам.

Месца збору - аўтобус з сувенірамі на Плошчы Свабоды.

Для ўдзелу трэба напісаць ў нашу групу vk.com/city_challenges або патэлефанаваць па тэлефоне +375447329038.


Адкрыццё сезона ў пясочніцы

Фота: pikabu.ru

Дзе: Пясочніца, вул. Куйбышава, 45

Калі: 1 мая ў 12:00

Колькі каштуе: бясплатна

Street food пляцоўка Пясочніца заваявала сэрцы многіх гараджан мінулым летам і зараз зноў гатовая прымаць гасцей. Ужо 1 мая адбудзецца адкрыццё вяснова-летняга сезону. На сцэне выступіць гурт Intelligency і Dj's ФАРМАТ, а вечарам гасцей чакае яркае фаер-шоу.

16 новых фуд-поінтаў з гастрасэтамі па адзінай цане 7 BYN здзівяць нават самых спрактыкаваных фудзі. Дарэчы, арганізатары абяцаюць змену гастранамічных сэтаў кожныя 1,5 месяцы, каб гасцям не даводзілася сумаваць.

Аматары прыгожых фотакартак таксама знойдуць новыя фотазоны і арт-аб'екты.


Мастацтва вялікіх выклікаў

Дзе: "Корпус", пр-т Машэрава, 9, пам. 8

Калі: 1 мая з 10:00 да 22:00

Колькі каштуе: бясплатна, патрэбная рэгістрацыя

Art challenge "Мастацтва вялікіх выклікаў" - гэта 12 гадзін майстар-класаў і зносін з мастакамі і музыкамі. Післяк, Bazinato, Бука і іншыя вядомыя мастакі вырашылі кінуць сабе выклік і стварыць выставу проста разам з гледачамі.

Наведвальнікаў чакаюць сем інтэрактыўных пляцовак, майстар-класы самых папулярных сучасных беларускіх мастакоў нон-стоп і адзін канцэрт, дзеля якога музыкі едуць у Мінск. Гэта не проста праект пра сучасны арт, гэта магчымасць на працягу аднаго дня пагутарыць з сямю героямі, якія змаглі сваёй гісторыяй даказаць, што немагчымае - магчыма. На выставе будуць прадстаўлены не толькі карціны, друкаваная графіка, відэапраекцыі, але і дапоўненая рэальнасць, сучасная выцінанка з паперы ("буцінанка") - усё можна не толькі паглядзець, але і паспрабаваць зрабіць самім: медыяінсталяцыямі зможа кіраваць глядач, а карціны могуць ажываць ў дапоўненай рэальнасці, можна будзе таксама панесці сваю працу дадому як напамін пра маленькі выклік, які вы паставілі сабе ў гэты дзень і справіліся.

А праект сучаснай класічнай музыкі "нядзеля" прапануе пра выклік слухаць у выкананні музыкаў, якія ўжо даказалі, што класічная музыка можа быць папулярнай. Усіх, хто прыйшоў, чакае арт-сняданак, шэраг майстар-класаў, а вечарам - лаўндж-зона з дыджэем і "адкрытым мікрафонам", так што сваёй гісторыяй выкліку зможа падзяліцца кожны. Увесь дзень будзе працаваць фуд-корт, арганізатары звяртаюць увагу, што ў падзеі ёсць папярэдняя рэгістрацыя, так як хочацца, каб кожны госць адчуў сябе не назіральнікам, а ўдзельнікам 12-гадзіннага art challenge.

Інфалінія: + 37544-4182021


Дзень адчыненых дзвярэй у Нацыянальнай школе прыгажосці

Фота: belarusmodels.blogspot.com

Дзе: Нацыянальная школа прыгажосці, вул. Мельнікайтэ, 4

Калі: 1 мая а 10:00

Колькі каштуе: бясплатна

1 мая з 10:00 да 19:00 па адрасе вул. Мельнікайтэ, 4 наведвальнікаў будуць чакаць:

  • паказы модных калекцый для ўсіх узростаў,
  • майстар-класы і прэзентацыі ад стылістаў, візажыстаў, фатографаў, пастаноўшчыкаў дэфіле, выкладчыкаў этыкету,
  • fashion-маркет,
  • прызы, падарункавыя сертыфікаты, сувеніры і выдатны настрой!

Мінскі ларп-фестываль

Фота: kultprosvet.by

Дзе: "Другі паверх", пр-т Машэрава, 9/8

Калі: 4 - 5 мая

Колькі каштуе: інфармацыя тут

Ларп - гэта скрыжаванне тэатра імправізацыі і ролевай гульні, дзе экстрэмальна рэальнасць залежыць ад саміх гульцоў. У ларпе няма ацэнкі дзеянняў, важны асабісты атрымоўваны досвед. У гэтым годзе фестываль у шосты раз стане месцам міжнароднай камунікацыі, кропкай збліжэння, адкрыццяў і рэфлексіі.

1-3 мая - week-in: культурная праграма, знаёмства з горадам і адзін з адным. У планах арт-воркшоп па вырабе масак, пешаходная экскурсія, урбаністычны фотасэт, дэманстрацыя стварэння гульнявой зброі.

4-5 мая - ларпы: 14 ларпаў з Беларусі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Даніі, Расіі і Літвы.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для спартыўных перамог

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для спартыўных перамог

Спартыўныя дасягненні чалавека прыблізна на 75 % залежаць ад яго генетыкі. 

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.