Паважаныя суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас са Святам працы.
Вось ужо больш за стагоддзе яно не траціць сваёй актуальнасці, з'яўляючыся сімвалам салідарнасці людзей розных прафесій і пакаленняў.
У Беларусі адзначаюць гэты дзень з асаблівым натхненнем, адрасуючы словы павагі кожнаму працаўніку і працоўнаму калектыву, выказваючы глыбокую ўдзячнасць ветэранам працы. Тым, хто будаваў надзейны падмурак нацыянальнага здабытку незалежнай краіны і перадаў годную эстафету маладой змене.
Усе сучасныя дасягненні: захаванне і мадэрнізацыя савецкіх прамысловых гігантаў, стварэнне інавацыйных вытворчасцяў, дынамічнае ўкараненне высокіх тэхналогій у розныя галіны эканомікі — вынік агульнай упартай стваральнай працы.
Перакананы, менавіта наша працавітасць, вернасць традыцыям і любоў да Радзімы з'яўляюцца закладам далейшага развіцця і росквіту Беларусі.
У гэты майскі дзень жадаю вам і вашым сем'ям міру і дабрабыту. Няхай побач заўсёды будуць аднадумцы і верныя сябры, а ў прафесійнай дзейнасці спадарожнічае поспех.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Значную ўвагу на развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва пачалі звяртаць даўно, прычым на самым высокім дзяржаўным узроўні.
Як правільна вызначыць від спорту, які падыходзіць для вашага дзіцяці, ці варта ўвогуле прымушаць яго хадзіць на трэніроўкі?