Вы тут

Дзве прэм'еры пакажа «Мінская хваля» на выстаўцы «СМІ Беларусі — 2019»*


Што можа быць лепшым для журналістаў, чым выстаўка «СМІ Беларусі»?


97,4 FM — Мінск, Лагойск, Смалявічы, Жодзіна.
102,4 FM — Мядзел, 102,6 FM — Крупкі, 104,2 FM — Барысаў.
104,8 FM — Капыль, Стоўбцы, Нясвіж, Клецк, Баранавічы.
105,3 FM — Салігорск, Слуцк, Любань.
105,5 FM — Беразіно, Чэрвень, 105,6 FM — Старыя Дарогі.
107,4 FM — Маладзечна, Вілейка, Валожын.

Што можа быць лепшым для журналістаў, чым выстаўка «СМІ Беларусі»? Гэта ж не толькі пастаяць — павесяліцца — сустрэцца з сябрамі і калегамі. Гэта перш за ўсё своеасаблівая справаздача перад слухачамі і самімі сабой аб тым, што зроблена за год. Вось «Мінскай хвалі» ёсць у чым даць справаздачу, паколькі накрэатывіў калектыў дастаткова. Да несумненных дасягненняў адносім вялікую колькасць партнёраў для інфармацыйнага супрацоўніцтва: лагатып «Мінскай хвалі» — на афішах і ўваходных білетах музеяў, тэатраў, выставачных цэнтраў і залаў, акцый і культурна-масавых мерапрыемстваў. З'явіліся новыя аўтарскія праграмы і рубрыкі: «100 фактаў пра Міншчыну», «Гаворым правільна з «Мінскай хваляй» (вядучы Гоша Куніцкі — удзельнік праграмы Максіма Галкіна «Лепш за ўсіх», юны вундэркінд), «Хай-тэк навіны», «Гэта здорава!», «Кулінарная карта», «Хто куды?», «Музычная гісторыя», «Народныя прыкметы», «Прапіска — малая Радзіма», «Сусвет малой Радзімы». Актывізавалася навінавае напаўненне сайта Мінскага аблвыканкама эксклюзіўнай інфармацыяй і фотадакументамі: штодня «Мінская хваля» размяшчае ад дзесяці ўнікальных навін з жыцця вобласці, а таксама аўдыя выніковай праграмы «Дарэчы». Арганізавана работа па прыцягненні вядомых медыяперсон як нашай краіны, так і замежжа, вынік — павелічэнне «гасцявых» (жывых) эфіраў радыёстанцыі і ўзмацненне станоўчага дзелавога іміджу прадпрыемства ў творчым, культурным і дзелавым асяроддзі краіны, а таксама павышэнне цікавасці да радыёпраграмы з боку слухацкай аўдыторыі і зваротная сувязь з ёй. Ужыты яшчэ адзін іміджавы прыём — так званы бягучы радок аб «Мінскай хвалі» з'явіўся на дысплэях радыёпрыёмнікаў. Сваімі сіламі, без прыцягнення фінансавання звонку прамыя эфіры з гасцямі студыі здымаюцца на відэа, потым іх можна глядзець у інтэрнэце на «Ютубе» — спасылка ёсць на нашым сайце. А яшчэ мы пачалі ўнікальны для Беларусі праект — цяпер нашы самыя цікавыя гасцявыя эфіры ідуць на экранах тэлевізараў ва ўсіх тых, хто падпісаны на СВЕТЛАЕ ТБ!

Але на выстаўцы «СМІ ў Беларусі» 2 мая на галоўнай сцэне мы, радыё «Мінская хваля», будзем гаварыць не пра тое, што ўжо зроблена, а пакажам прэм'еры! У 16.00 — фрагмент прэм'ернага спектакля Мінскага абласнога драматычнага тэатра «Не пакідай мяне» ў пастаноўцы прафесара Валерыя Анісенкі, і абяцаў быць з намі на гэтым першым паказе аўтар п'есы Аляксей Дудараў! А ў 17.20 там жа, на галоўнай сцэне выстаўкі, адбудзецца прэм'ера песеннага цыкла: у гонар 75-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў беларускія аўтары Алег Жукаў і Яўген Чалышаў стварылі спецыяльную праграму на ваенную тэматыку пад назвай «Алесі, Іваны Еўропу ратавалі...», куды ўвайшлі 10 песень «Беларусь і Расія», «Бязмежнае белае поле», «Медсанбат Нёман», «Пісьмы бацькі», «Мой дзед», «Партызан», «Салдат з абеліска», «Дзень Перамогі», «Гуляй, душа славянская!» і інш.

На XXІІІ Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «СМІ ў Беларусі» радыё «Мінская хваля» прадставіць 2 прэм'еры!!!

У 16.00 абласны драматычны
тэатр пакажа «Не пакідай мяне»!

У 17.20 Яўген ЧАЛЫШАЎ і Алег ЖУКАЎ упершыню выканаюць цыкл песень!

Чакаем Вас 2 мая на галоўнай сцэне выставачнага комплексу
па адрасе: пр. Пераможцаў, 14!

Прыходзьце ўсе!!!

  • Рэ­клам­на-пра­моў­тар­скі ад­дзел ра­дыё «Мін­ская хва­ля»
  • +375 (17) 228 13 44; +375 (29) 365 50 21
  • reklamamv@maіl.ru; reklama@mvolna.by 
  • mvradіo.by

*На правах рэкламы

*УНП 690262864

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.