Вы тут

Чым жывуць сучасныя медыя?


Больш як 500 сродкаў масавай інфармацыі будуць прадстаўлены на ХХІІІ Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «СМІ ў Беларусі». Як расказаў журналістам міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, на медыяфоруме наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з найноўшымі тэндэнцыямі, тэматычнымі кірункамі і тэхналогіямі друкаваных і анлайн-СМІ, тэле- і радыёканалаў не толькі з Беларусі, але таксама з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Казахстана, Узбекістана, Кітайскай Народнай Рэспублікі.


На асобным стэндзе, падрыхтаваным з дапамогай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, будуць прэзентаваныя СМІ дыяспар. Сярод іншых адметнасцяў сёлетняй выстаўкі — правядзенне 3 мая першага тэматычнага Дня піяра, а таксама шырокая прэзентацыя сеткавых СМІ (са снежня 2018 года іх ужо зарэгістравана ў Беларусі звыш 10), сярод якіх інтэрнэт-выданне «Медыяна.by», заснаванае сумесна факультэтам журналістыкі БДУ, Міністэрствам інфармацыі і Грамадскім прэс-цэнтрам Дома прэсы.

Ужо традыцыйна менавіта на выстаўцы будуць уручаны ўзнагароды пераможцам у 23 намінацыях прафесійнага конкурсу «Залатая літара» — сёлета на ўдзел у ім паступіла звыш 330 заявак. «Сёлета ў нас працавала новае журы, і магу вас запэўніць, што эксперты падрабязна разгледзелі ўсе работы, найлепшыя з якіх будуць адзначаны 3 мая», — расказаў Аляксандр Карлюкевіч.

Цэнтральнымі тэмамі медыяфоруму стануць ужо вельмі блізкія ІІ Еўрапейскія гульні, сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі, адраджэнне малой радзімы, а таксама, безумоўна, 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дарэчы, з дапамогай РУП «Белпошта» непасрэдна на выстаўцы можна будзе падпісаць паштоўкі і карткі для ветэранаў — вестачкі са словамі падзякі і добрымі пажаданнямі вызваліцелям ад нашчадкаў супрацоўнікі пошты бясплатна даставяць ва ўсе куткі Беларусі.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Успаміны былой вязніцы пра Саласпілскі лагер смерці

Успаміны былой вязніцы пра Саласпілскі лагер смерці

Яна добра памятае той летні дзень. За акном сталі чутныя роў матацыклаў і нямецкая гаворка.

Грамадства

Першыя беларускія Соdе Сlub далучыліся да сусветнага руху

Першыя беларускія Соdе Сlub далучыліся да сусветнага руху

Як з дапамогай кода стварыць уласную анімацыю і «ажывіць» касмічны карабель? 

Грамадства

Як Віцебшчына развівае стасункі з Кітаем

Як Віцебшчына развівае стасункі з Кітаем

Наш карэспандэнт пастараўся згадаць самыя цікавыя прыклады сумеснай рэалізацыі праектаў.

Спорт

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

У спорце ёй двойчы прыходзілася пачынаць усё спачатку.