Вы тут

На Мазырскі НПЗ чыстая нафта паступіць не раней за 4 мая


На Мазырскі НПЗ чыстая нафта паступіць не раней за 4 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".


Паводле інфармацыі дыспетчарскай службы ААТ "Гомельтранснафта Дружба", 29 красавіка ў 17.40 следам за раздзяляльным снарадам пачалася прапампоўка нафты, якая адпавядае стандартным параметрам, ад расійскай лінейнай вытворча-дыспетчарскай станцыі (ЛВДС) "Унеча" ў бок беларуска-расійскай граніцы і ЛВДС "Мазыр". Па стане на 9.00 30 красавіка снарад і якасная нафта знаходзяцца на 30-м км маршруту ад Унечы.

Наступным этапам дарожнай карты прадугледжваецца выцясненне няякаснай нафты ў аб'ёме каля 50 тыс. т з расійскага ўчастка ў рэзервуарны парк ЛВДС "Унеча". З беларускага ўчастка ад граніцы з РФ забруджаная нафта ў колькасці большай за 120 тыс. т будзе выцеснена ў рэзервуарны парк ЛВДС "Мазыр".

"З улікам скорасці і графіка перамяшчэння нафты, а таксама адлегласці (106 км ад ЛВДС "Унеча" да граніцы) прыбыццё нафты на беларускую тэрыторыю чакаецца не раней за 23.00 2 мая. На ЛВДС "Мазыр" адпаведная ДАСТу нафта паступіць не раней за 4 мая", - праінфармавалі ў прэс-службе.

У канцэрне падкрэслілі, што прынятыя меры дадуць магчымасць аднавіць работу толькі адной ніткі трубаправода "Дружба". "Поўнае аднаўленне запатрабуе некалькіх месяцаў напружанай работы", - звярнулі ўвагу ў "Белнафтахіме".

"Урэгуляванне сітуацыі з пастаўкамі няякаснай расійскай нафты па магістральным нафтаправодзе "Дружба" прадаўжаецца. Сёння зноў у Мінэнерга РФ праходзяць перагаворы прадстаўнікоў канцэрна "Белнафтахім" і расійскіх нафтавых і нафтатранспартных кампаній", - дадалі ў канцэрне.

Як паведамлялася, "Белнафтахім" 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, якая паступае транзітам ва ўчастак магістральнага нафтаправода ААТ "Гомельтранснафта Дружба". Сістэма нафтаправода "Дружба" забяспечвае пастаўкі нафты на беларускія НПЗ і транзіт нафты ў Еўропу праз Беларусь па двух напрамках - праз Польшчу і Украіну. На гэты час Польшча і Украіна спынілі транзіт нафты. 26 красавіка ў Мінску прайшлі перагаворы з удзелам Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы па ўрэгуляванні сітуацыі з няякаснай расійскай нафтай. 29 красавіка дэлегацыя "Белнафтахіма" прадоўжыла перагаворы ў Маскве ў Мінэнерга РФ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.