Вы тут

У Мінску пачынае работу ХХІІІ Міжнародная выстаўка "СМІ ў Беларусі"


Сёння ў Мінску пачынае работу ХХІІІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі", паведамляе БЕЛТА. 


На выстаўцы будзе прадстаўлена больш за 50 экспанентаў. Шырока будуць паказаны друкаваныя і электронныя СМІ, а таксама сеткавыя выданні, якія пачалі рэгістравацца ў нашай краіне згодна з новаўвядзеннем ў заканадаўства з 1 снежня 2018 года.

Як расказалі ў Міністэрстве інфармацыі, наведвальнікам форуму будзе прапанавана насычаная праграма мерапрыемстваў, якая складаецца з прэзентацый інфармацыйных і інтэрнэт-праектаў, аўтограф-сесій, майстар-класаў. Кіраўнікі сродкаў масавай інфармацыі і журналісты, прадстаўнікі экспертнай супольнасці абмяркуюць значныя пытанні функцыянавання медыясферы, ролі СМІ ў развіцці грамадства і дзяржавы ў рамках дзелавой праграмы. Шэраг мерапрыемстваў будзе прысвечаны рэгіянальным сродкам масавай інфармацыі, якія раскажуць аб удзеле ў сацыяльна-эканамічным развіцці сваіх рэгіёнаў. Адбудзецца прэзентацыя спартыўных выданняў. 

  • Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" праводзіцца штогод з 1997 года Міністэрствам інфармацыі пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў, Мінскага гарвыканкама, РУП "Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа", іншых органаў дзяржкіравання, вядучых СМІ, грамадскіх арганізацый.

Як стаць спадкаемцам, аформіць шлюбны дагавор або дакументы на адчужэнне маёмасці, скласці завяшчанне? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ўсе ахвотныя змогуць атрымаць 2 мая з 11.00 да 13.00 і 3 мая з 10.00 да 11.00 на стэндзе Выдавецкага дома «Звязда» падчас выстаўкі «СМІ ў Беларусі».

Натарыусы Мінскай гарадской і Мінскай абласной натарыяльных акруг бясплатна падкажуць, як вырашыць тое ці іншае пытанне, а таксама дапамогуць аформіць дакументы, напрыклад, на выезд дзіцяці на адпачынак за мяжу і іншыя.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.