Вы тут

Пра набалелае ў сваім лёсе


Якая роля творчага чалавека ў сучасным свеце? Свет стаў настолькі складаны і неабсяжны, што нейкая там творчая асоба з яе мільёнам пакут — пясчынка ў моры. Тады чаму многія творы мастацтва апавядаюць пра пісьменнікаў, кампазітараў, музыкантаў, жывапісцаў, скульптараў? Думаю, што іх творчасць — гэта пасланне свету, наладжванне кантактаў паміж рознымі людзьмі і ў канчатковым выніку — жаданне пракрычаць пра набалелае ва ўласным лёсе. Нейкі там нарвежскі скульптар Рубек пераглядае сваё жыццё. Ці каму-небудзь гэта цікава? Цікава, і нават вельмі.


Драматург

Гродзенскі абласны тэатр выпусціў спектакль «Калі мы, мёртвыя, абуджаемся» па фактычна апошняй п’есе нарвежскага драматурга Генрыка Ібсена. П’еса вельмі рэдка ставілася ў Расіі. І ніколі ў Беларусі. П’еса некасавая, патрабуе актыўнай працы думкі ад выканаўцаў і публікі. Ібсен наогул класік не надта папулярны ў нас, хоць і ўвайшоў у энцыклапедыі як яркі прадстаўнік рэалістычнага мастацтва ў заходнееўрапейскай драматургіі. Але ці быў ён такім насамрэч? Гэта пытанне. Найлепшыя розумы Расіі ХХ стагоддзя захапляліся філасофскасімвалічнай насычанасцю яго тэкстаў, лічылі містыкам, анархістам, эстэтам і не вельмі дакладна ўяўлялі, як усё гэта можа гучаць на сцэне. У сваю чаргу і сам Ібсен вельмі цікавіўся Расіяй і пісаў пра яе: «…адна з нешматлікіх краін на зямлі, дзе людзі яшчэ любяць свабоду і прыносяць ёй ахвяры». Хочацца спыніцца на гэтым выказванні, таму што, на наш погляд, ва ўсіх пастаноўках Саўлюса Варнаса паводле Ібсена галоўнай становіцца гэтая думка — свабода асобы і індывідуальны бунт. Вельмі востра і своеасабліва гэта выявілася ў спектаклі Магілёўскага тэатра «Жанчына мора». А для сваёй новай працы ў Гродна Варнас прыдумаў жанр — метафізіка кахання. Які ж Ібсен рэаліст, калі ён містык, анархіст, а цяпер яшчэ і метафізік?

Дарэчы, філосафы і тэатразнаўцы не надта любяць метафізіку ў мастацтве тэатра, адмаўляючы ёй у актуальнасці і сучаснасці. Варнас надпачуццёвае (метафізічнае) вельмі паважае, бо верыць у магчымасць пранікнення ў таямніцу вечнага жыцця. Вось і ў гэтай п’есе «Калі мы, мёртвыя, абуджаемся» закладзена надзея дакрануцца да бясконцага. Да таго ж усё, што звязана з каханнем, доўгім і вечным, заўсёды актуальна. Прадстаўнік вялікай школы літоўскай рэжысуры, якая ўзыходзіць да Эймунтаса Някрошуса, Варнас ідзе сваім шляхам — не метафарычным, а метафізічным, чым выклікае неразуменне ў частцы публікі і нават у крытыкаў. Ён робіць стаўку на містычныя матывы і інтэлектуальныя насычаныя падтэксты. Часам героі яго спектакляў падобныя на персанажаў фрык-шоу, проста яны вельмі не падобныя на звычайных людзей.

Рэжысёр

Варнас, як і Някрошюс, сузіральнік, філосаф і прыродны чалавек. На гэ- тым падабенства заканчваецца. Варнас выпрацаваў сваю эстэтычную сістэму, якая, на жаль, не ўпісваецца ў звыклыя схемы. Часам здаецца, што ён паўтараец- ца, але гэта не так. Гэта яго рэжысёрскі стыль. Дадзеная акалічнасць робіць лёс рэжысёра і шчаслівым, і несправядліва драматычным. Часцей за ўсё яго гледачы не ўмеюць счытваць мастацкія сімвалы і знакі. На прэм’еры ў Гродне гэтага не адбылося. Мабыць, публіка заходняга горада лепш падрыхтавана да ўспрыман- ня складанага мастацтва. Яна разумее, што любы аповед пра канкрэтны боль і любоў сілкуецца крывёй нечага сэрца. Любы твор без болю не можа разлічваць на заўтрашнюю цікавасць да сябе. Уварванне ў нязведанае суправаджа- ецца ў рэжысёра глыбокай унутранай прадуманасцю, выверанасцю, гарманіч- насцю і дакладнасцю. Спектакль быў прыдуманы і запатрабаваў сваёй прасто- равай матэрыялізацыі. Задума спектакля не складзена па-над тэкстам аўтара, як гэта часта здараецца ў модных сучасных тэатральных работах. Варнас не баіц- ца аказацца старамодным. Ён уважліва вывучыў п’есу, выдатна ведае сканды- наўскае жыццё і менталітэт гэтых людзей. Усё ж такі Балтыка — асаблівы свет. Ды хіба могуць стаць старамоднымі або пазбаўленымі суперажывання гледачоў, па-першае, гісторыя кахання, па-дру- гое, лёс творчага чалавека? Страчанае каханне спыніла творчасць паспяховага скульптара. Сышла яго муза і забрала на- тхненне майстра. Грошы ёсць, і немалыя, але жыццё спынілася.

Варнас заўсёды выбірае п’есы з трагіч- ным зыходам і гранічным напалам ча- лавечых жарсцяў. Так ён даследуе свет душы і спрабуе пракрасціся ў таямніцы быцця. Яго рэжысёрскі Космас — гэта і ёсць чалавечая душа. У суадносінах з Вечнасцю гэта маштаб канкрэтнага і агульнага. У фінале заўсёды надзея і вера, што ўсё будзе добра. Яго спектаклі як з’явы прыроды. З заходам і ўзыходам, раз’юшанасцю буры, сырой халоднай паўночнай восенню і гукамі мора.

Акцёры

Для многіх гродзенскіх акцёраў спек- такль быў вывучэннем іншай, нязвыклай эстэтыкі. Рэжысёр склаў спектакль з нечаканымі псіхалагічнымі і пластычнымі хадамі. Рухі, погляды, інтанацыя вырастаюць да сімвалаў, уздымаючыся ад канкрэтнага сюжэту да ўсёй творчасці Ібсена. Каб дасягнуць такой прадуманасці, трэба любіць гэтага аўтара. Варнас пачынае са зразумелага ўсім чалавечага канфлікту — ён, яна і трэцяя, — потым усё гэта сыходзіць у Космас. Перад акцёрамі былі пастаўленыя цяжкія пластычныя задачы — хада на хадулях, язда на роліках, хаджэнне па вузкай дошцы над прорвай. Вось і тут, у Гродне, цалкам сучасная дзяўчына фру Мая, каханая прафесара Рубека, прарабляе такія скачкі, катанне па авансцэне і маналогі з вышыні хадуляў, якія сведчаць аб выдатнай фізічнай падрыхтоўцы актрысы Марыі Бутрымовіч. У пары з ёю заслужаны артыст Аляксандр Шалкаплясаў не можа адставаць і вельмі пераканаўча выконвае складаныя рэжысёрскія задачы. Пры гэтым Бутрымовіч і Шалкаплясаў бесперапынна вядуць складаны трагічны дыялог. Адно яркае свавольства дазволіў сабе рэжысёр. Ён прыдумаў неіснуючага ў п’есе персанажа — Мядзведзя, які не сыходзіць са сцэны ўвесь спектакль і не мае слоў. Артыст Мікалай Вілімовіч бліскуча працуе ў беласнежнай скуры, праецыруючы чалавечыя жарсці на мядзведжыя. Мядзведжая галава выразная, як чалавечая. Мядзведзь, як цень, суправаджае герояў, дапамагае ім, падказвае, з трапятаннем калыхае шкуру забітай мядзведзіцы.

Сцэнограф

Варнас пастаянна прапануе ў сваёй рэжысуры паганскія сімвалы. Ён іх любіць заўсёды. Агонь, вада, камень, вецер. Мы сыдзем з гэтага свету, а агонь, вада, камень, вецер застануцца. Тое вечнае, што прапануе гледачу тэатр. Метафізіку кахання. Вечнае існуе побач са звычайным.

У гродзенскім спектаклі Варнас упершыню працаваў са сцэнографам Таццянай Сакалоўскай. Яна выдатна зразумела і ажыццявіла рэжысёрскую задуму, не спрабуючы ўразіць уяўленне тэхнічнымі дасканаласцямі, ды і дзе іх выявіш у нашых сённяшніх збяднелых абласных тэатрах?! Усё зроблена па дакладным выразе тэатразнаўца Аляксея Барташэвіча, «без тэатральнага тлушчу». Сцэнічная прастора заклікана выявіць акцёра. Калі сцэнаграфія, святло, музыка сілкуюць акцёрскае існаванне на сцэне — гэта моцны бок спектакля. Калі рэжысёр здымае адказнасць з выканаўцаў, замяняе іх працу якімі-небудзь эфектамі і прыёмамі — гэта слабы бок спектакля.

Гродзенскі тэатр прадэманстраваў у новай пастаноўцы высокую культуру, прымусіўшы апладзіраваць майстэрству акцёраў, прыгажосці, відовішчнасці і загадкавасці спектакля. З яго празрыстасцю, таямнічасцю і лёгкім подыхам горнага паветра, белізной вечных снягоў, якія ператворацца ў снежную лавіну, і яна накрые герояў.

***

Гэты драматычны эпілог не пакідае адчування безвыходнасці. Адна пара павінна сысці ў Вечнасць. Другая пара ўратавалася. На авансцэне з’яўляецца маленькі хлопчык. Ён цягне за вяровачку беласнежны паруснік. Потым з’яўляецца залатакудрая дзяўчынка. Іх погляды сустракаюцца. Кожны пайшоў сваёй дарогай. Потым яны абярнуліся. Ім працягваць жыццё...

Таццяна АРЛОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.