Вы тут

Жыхароў Гродна запрашаюць на курсы па падрыхтоўцы да выхаду на пенсію


Іх арганізатарам выступае Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых "Студыя карысных кампетэнцый".


Развівацца, падарожнічаць, сустракацца з цікавымі людзьмі, умела кіраваць сваімі фінансамі, падтрымліваць сябе ў добрай фізічнай форме, кіраваць сваімі эмоцыямі — вы так бачыце сваё жыццё на пенсіі? На жаль, але пасля выхаду на пенсію многія людзі аказваюцца сам-насам з рэаліямі новага жыцця: пагаршэннем фінансавага дабрабыту (пенсія ў сярэднім складае толькі каля 40% ад заробку), праблемамі са здароўем, стратай блізкіх, адчуваннем адзіноты і непатрэбнасці. Самастойна справіцца з выклікамі новага жыцця зусім не проста. Менавіта таму і быў распрацаваны курс, разлічаны на людзей ва ўзросце старэйшым за 50 гадоў, якія яшчэ працуюць, але ў хуткім часе плануюць выйсці на пенсію.

У рамках навучальнай праграмы можна будзе спланаваць сваю будучыню, пазнаёміцца з рознымі варыянтамі арганізацыі дадатковай працоўнай занятасці, атрымання важных для жыцця ў сучасным грамадстве кампетэнцый, развіцця сваіх творчых здольнасцяў, навучыцца ставіць у жыцці новыя мэты.

Асобны блок заняткаў будзе прысвечаны таму, як эканоміць і рацыянальна выкарыстоўваць свае фінансы, куды іх можна ўкладаць, за кошт чаго можна мець дадатковыя да пенсіі даходы.

Яшчэ адзін блок будзе прысвечаны псіхалагічнай падрыхтоўцы: чаго варта пазбягаць у сітуацыі выхаду на пенсію, якія эмацыйныя і псіхалагічныя змяненні могуць адбыцца, і як з імі спраўляцца.

Курс запланаваны на 31 мая —2 чэрвеня, удзел у ім бясплатны.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.