Вы тут

Лукашэнка: Мы павінны годна і сумленна арганізаваць парламенцкія выбары


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам.


Пра выбары

Перш чым перайсці непасрэдна да пытанняў нарады, кіраўнік дзяржавы нагадаў, што наша краіна знаходзіцца ў шырокім электаральным цыкле — зусім хутка нас чакаюць парламенцкія, а потым і прэзідэнцкія выбары. На думку беларускага лідара, больш арганізаваный і згуртаваный арганізацыі, чым нашыя прафсаюзы, у Беларусі нічога няма.

«Я не буду хаваць, што я хацеў бы, каб вы асабліва на стадыі парламенцкіх выбараў былі больш дачынены да гэтага працэсу. Каб вы дапамаглі і нам на месцах, асабліва ў камісіях», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка і нагадаў, што ва ўчастковых камісіях аснову заўсёды складалі настаўнікі і ўрачы — людзі, які з’яўляюцца апорай у цяжкіх пытаннях.

«Таму мы вельмі хацелі б, каб у гэтым плане вы аказалі падтрымку мясцовым уладам пры фарміраванні камісій і арганізацыі ўсяго перадвыбарчага працэсу. Больш за тое, я, вядома ж, чакаю прадстаўнікоў прафсаюзаў кандыдатамі ў парламент: і ў Савет Рэспублікі, і ў Палату прадстаўнікоў, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Гэта дасведчаныя людзі, людзі з працоўных калектываў, якія маглі б працаваць у парламенце».

«А ад перадвыбарчай кампаніі далёка не сыходзіце, разам з грамадскімі арганізацыямі, органамі ўлады. Дзесьці партыі будуць падлучацца да гэтага працэсу — незалежна ад таго, апазіцыйныя яны ці, як у нас прынята казаць, праўладныя. Мы павінны прыгожа, годна і сумленна арганізаваць гэты працэс. Несумленна не трэба», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Беларускі лідар дадаў, што цяпер не тая сітуацыя, каб рабіць нейкія незразумелыя крокі і потым падвяргацца крытыцы.

Пра кошты

Другое пытанне на парадку дня —цэнаўтварэнне.

«Я пра гэта казаў і калісьці вас прасіў трымаць ў поле зроку. Вы абараняеце перш за ўсё, як вы сябе пазіцыянуеце, інтарэсы працоўных, нашых людзей, — нагадаў ён. — Цікавасць жа ў цэнаўтварэнні — самая прамая, не такія багатыя ў нас людзі, каб купляць па шалёных цэнах тую ці іншую прадукцыю, асабліва, якая вырабляецца ў нас — прадукты харчавання, адзенне і іншае».

Асабліва гэтае пытанне важнае для нашых ветэранаў і пенсіянераў, упэўнены Прэзідэнт. «Яны ж за імпартам не ганяюцца. А ўсё, у што яны апранаюцца, і тое, што яны ядуць, гэта робіцца ў Беларусі. І якая будзе цана гэтых тавараў і прадуктаў, залежыць шмат і ад нас. Таму я прасіў пракантраляваць, пры тым стварыць сістэму — стройную, выразную — і кантраляваць кошты ў Беларусі. Як тут ідуць справы? І чаму людзі пастаянна звяртаюць нашу ўвагу пры любых сацыялагічных апытаннях на гэтую праблему? Гэтая праблема ў шэрагу першых», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Закранулі і іншыя пытанні — напрыклад, у прафсаюзах з 1 студзеня пачаліся справаздачна-выбарчыя кампаніі. Беларускі лідар пацікавіўся іх ходам. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка атрымаў юбілейны медаль «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі». Прэзідэнт нагадаў, што быў прафсаюзным лідарам і не адзін год узначальваў прафсаюзную арганізацыю. «Гэты медаль годна зойме сваё месца ў Палацы Незалежнасці, там, дзе выстаўлены ўзнагароды і падарункі Прэзідэнту», — сказаў ён.

«Ніхто не мае права нажывацца на кiшэнях людзей». Па выніках сустрэчы з беларускім лідарам старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда пагутарыў з журналістамі.

Так, на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы былі ўзняты пытанні, якія прафсаюзам задаюць людзі, якія хвалююць людзей, адзначыў Міхаіл Орда. «Мы папрасілі па шэрагу пытанняў падтрымаць нашы прапановы, у прыватнасці па цэнаўтварэнні мы ўнеслі свае прапановы, што нам неабходна зрабіць, каб кошты не раслі неабгрунтавана, каб быў зладжаны кантроль», — сказаў ён.

Паводле слоў Міхаіла Орды, Прэзідэнт даручыў у найбліжэйшы час сабраць на нараду ўсіх тых, хто мае дачыненне да коштаў, каб выпрацаваць дакладныя падыходы па цэнаўтварэнні. Прэзідэнт падкрэсліў, што «ніхто не мае права нажывацца на кiшэнях людзей».

Як адзначыў Міхаіл Орда, рост коштаў не павінен быць звязаны з ростам пенсій і заробкаў. Трэба, каб быў дакладны механізм адсочвання, каардынацыі, не было разрозненасці паміж ведамствамі. На думку прафсаюзаў, кантроль павінна ажыццяўляць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Прапановы прафсаюзаў па цэнах датычацца розных катэгорый тавараў — і ЖКГ, і на энерганосьбіты, і на мяса, і на малако. Згодна з прафсаюзным маніторынгам, цэны на тыя ці іншыя тавары адрозніваюцца нават у залежнасці ад вобласці.

Беларускі лідар цікавіўся, як ідзе стварэнне прафсаюзных арганізацый, ці ёсць супрацьдзеянне ў гэтым кірунку, а таксама запатрабаваў рэагаваць на такія выпадкі і дакладваць яму.

«Таксама мы праінфармавалі Прэзідэнта аб тым, што сёння падрыхтаваны Працоўны кодэкс», — сказаў Міхаіл Орда і дадаў, што прафсаюзы паведамілі пра сваё бачанне і ўнеслі прапановы па кароткатэрміновых кантрактах. Яны прапануюць наступнае: па волі наймальніка кантракт з работнікам можа быць заключаны на год толькі адзін раз, а ў далейшым — калі ёсць згода работніка і працадаўцы — кантракт павінен быць прадоўжаны на максімальны тэрмін. Прэзідэнт падтрымаў такую прапанову, хутка гэтыя пытанні могуць быць адрэгуляваны.

Яшчэ кіраўніка дзяржавы праінфармавалі па пытанні страхавання на выпадак банкруцтва або санацыі прадпрыемстваў, паколькі сёння ў парадку 40% арганізацый, якія трапілі ў гэтыя працэсы, людзі пазбаўляюцца законнага заробку, а крыніца кампенсацыі адсутнічае. Некаторыя прадпрыемствы не выплочваюць і ФСАН — а гэта непасрэдна ўплывае на пенсію людзей. Па словах старшыні Федэрацыі прафсаюзаў, Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапановы па гэтым пытанні. У хуткiи часе гэта будзе адрэгулявана заканадаўча. Рашэнне гэтага пытання бачыцца так: стварыць спецыяльны страхавы фонд, які будзе браць на сябе нагрузку ў выпадку, калі будуць узнікаць пытанні, напрыклад, па страце заробку.

Гаварылі на нарадзе і аб праблемных арганізацыях. Прафсаюзы манітораць сітуацыю на прадпрыемствах, дзе ёсць затрымка заработнай платы і іншыя складанасці. Раней Прэзідэнт даручаў высветліць, у чым праблема на кожным прадпрыемстве — можа, патрэбна мадэрнізацыя, можа, трэба прайсці перанавучанне супрацоўнікаў. Кіраўніку дзяржавы былі ўнесены прапановы, што трэба рабіць з гэтымі арганізацыямі для стабілізацыі сітуацыі.

Яшчэ закранулі праблемныя раёны — Федэрацыя прафсаюзаў ўнесла прапановы беларускаму лідару па кожным з іх. Сутнасць у тым, каб распрацаваць выразны зразумелы план — як кароткатэрміновы, так і доўгатэрміновы — што там павінна быць створана, хто і што павінен канкрэтна рабіць.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Успаміны былой вязніцы пра Саласпілскі лагер смерці

Успаміны былой вязніцы пра Саласпілскі лагер смерці

Яна добра памятае той летні дзень. За акном сталі чутныя роў матацыклаў і нямецкая гаворка.

Грамадства

Першыя беларускія Соdе Сlub далучыліся да сусветнага руху

Першыя беларускія Соdе Сlub далучыліся да сусветнага руху

Як з дапамогай кода стварыць уласную анімацыю і «ажывіць» касмічны карабель? 

Грамадства

Як Віцебшчына развівае стасункі з Кітаем

Як Віцебшчына развівае стасункі з Кітаем

Наш карэспандэнт пастараўся згадаць самыя цікавыя прыклады сумеснай рэалізацыі праектаў.

Спорт

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

У спорце ёй двойчы прыходзілася пачынаць усё спачатку.