Вы тут

Забарона на наведванне лясоў знята ў 14 раёнах Беларусі


У краіне захоўваецца пераважна трэці-чацвёрты клас пажарнай небяспекі. Мінлясгас адсочвае становішча і па меры стабілізацыі сітуацыі ініцыюе зняцце забарон на наведванне лясоў. На дадзены момант забарона знята ў 14 раёнах краіны. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.


Гэта пяць раёнаў Гродзенскай вобласці (Воранаўскі, Іўеўскі, Ашмянскі, Смаргонскі, Астравецкі), два раёны Мінскай (Нясвіжскі і Слуцкі), пяць — Гомельскай (Калінкавіцкі, Мазырскі, Жлобінскі, Петрыкаўскі і Буда-Кашалёўскі) і два — Магілёўскай вобласці (Бабруйскі і Кіраўскі ). На сайце Мінлясгаса размешчана інтэрактыўная карта, па якой можна адсочваць зняцце абмежаванняў у сваім рэгіёне. Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюцца мясцовымі органамі ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях.

З пачатку года ў Беларусі адбылося 317 лясных пажараў (толькі за 1 мая — шэсць узгаранняў). Іх агульная плошча склала звыш 1,2 тысячы гектараў. Пры гэтым у статыстыцы не ўлічаны яшчэ тры буйныя пажары, плошча якіх удакладняецца, адзначылі ў прэс-службе. Найбольш складаная сітуацыя склалася ў Брэсцкай вобласці. У гэтым рэгіёне з пачатку года адбылося 125 лясных пажараў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.

Грамадства

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю

Акрамя фотаздымкаў храмаў і руін былых сядзіб, практычна кожны пост Паліны суправаджаецца яркімі біяграфіямі землякоў. 

Грамадства

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.