Вы тут

АТН рыхтуе да эфіру чарговую серыю тэлепраекта «Беларусь помніць»


Журналісты Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі рыхтуюць да выпуску ў эфір чарговую серыю тэлепраекта «Беларусь помніць», дзеля якой здымачная група пабывала ў сучасным рэйхстагу і ў Музеі Перамогі ў Маскве, каб стварыць гістарычную рэканструкцыю штурму ў маі 1945-га.


Герой новай серыі — ураджэнец вёскі Новая Мільча пад Гомелем, мінамётчык Віктар Вятошкін, поўны кавалер ордэна Славы, які ў 1944-м, маючы «бронь», добраахвотна пайшоў на фронт, удзельнічаў у вызваленні гарадоў Беларусі, Польшчы, Германіі, а таксама ў штурме рэйхстага, дзе распісаўся на адной з калон. «Мне пашчасціла пры жыцці пагутарыць з Віктарам Дзмітрыевічам і даведацца ад яго шмат новага пра вайну. Памяць аб подзвігу Вятошкіна мы палічылі неабходным увекавечыць, — расказвае прадзюсар АТН Руслан Туркоў. — Складана перадаць словамі пачуцці, калі стаіш каля рэйхстага ў салдацкай форме, якую насіў яшчэ мой дзед. Але па рэакцыі мінакоў было зразумела, што і ў Германіі помняць пра трагедыю вайны...»

Пастановачныя здымкі праходзілі ў Мінску, дзе дачка героя Ала Давідоўская згадвае пра бацьку ў кутку памяці школы № 122, а таксама ў маскоўскім Музеі Перамогі, дзе ёсць інсталяцыя штурму рэйхстага — яе тэлевізійнікі «ажывілі» з дапамогай гістарычных касцюмаў, дым-машыны, сучасных камер 4К і іншага высокатэхналагічнага абсталявання. Прэм'ера новай серыі «Беларусь помніць» адбудзецца 8 мая.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: На Берлін! Праз 75 гадоў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».