Вы тут

Мастацтва слова і справы


Часопіс для жанчын “Алеся” знаёміць чытачоў з кітайскай даследчыцай і педагогам Чжан Хуэйцінь


Узнагароды кітайскім сябрам у Пекіне ўручаў Амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды

Доктар філалагічных навук з Пекіна Чжан Хуэйцінь — добры сябар беларускай літаратуры, культуры. З ёй і знаёміць чытачоў красавіцкі нумар “Алесі”. Даследчыцу, педагога ўжо ведаюць у гуманітарным асяроддзі Беларусі. Яна — ініцыятар стварэння аднаго з першых у Кітаі цэнтраў даследавання Беларусі. Спрыяла нараджэнню гэтага беларуска-кітайскага праекта ў Другім Пекінскім універсітэце замежных моў. Многія вучні спадарыні Чжан Хуэйцінь пабывалі ў Беларусі на стажыроўках, навуковых практыках. Даследчыца разам з іншымі кітайскімі калегамі ўвайшла ў Міжнародны рэдсавет кніжнай серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая”, над якой працуе выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Дзякуючы яе падказкам выйшла на беларускай і кітайскай мовах кніга класіка кітайскай паэзіі Су Шы “Подых усходняга схілу”.

За руплівасць у развіцці беларуска-кітайскіх сувязяў Чжан Хуэйцінь адзначана Падзякай Міністэрства інфармацыі Беларусі. Узнагароду ўручыў Амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды.

***

Тым часам Мінінфармацыі Беларусі прадаўжае супрацу з КНР. Калі ў Мінску праходзіла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Моўная і гуманітарная адукацыя ў эпоху глабалістычных выклікаў”, у Беларусь наведалася дэлегацыя Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў. Адна з сустрэч і была ў Мінінфармацыі. Для гасцей разгарнулі выставу кніжных навінак у галіне кітаістыкі. Там былі аўтарскія анталогіі перакладаў кітайскай паэзіі на беларускую мову Міколы Мятліцкага “Пад крылом Дракона”, “Пялёсткі лотаса і хрызантэмы”, кнігі серыі “Светлыя знакі: Паэты Кітая” (зборнікі Ван Вэя, Лі Бо, Ду Фу, Ай Ціна ды іншых аўтараў, пераўвасобленыя па-беларуску), падручнікі па кітайскай мове, іншыя выданні.

“Мы ўражаны тым, колькі вамі зроблена па прапагандзе кітайскай літаратуры, асветніцтва ў Беларусі, — зазначыла ў часе сустрэчы прарэктар універсітэта спадарыня Чжу Іэйфэнь. — Але й мы маем падарунак. Нядаўна выйшаў часопіс “Захад” з творамі беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на кітайскую мову. Гэта ініцыятыва спадарыні Чжан Хуэйцінь. Спадзяемся на рэалізацыю іншых праектаў, якія паспрыяюць развіццю беларуска-кітайскіх гуманітарных, літаратурных сувязяў. У свой час некалькі артыкулаў і рэцэнзій на беларускую тэму з’явілася ў пекінскім часопісе “Русская литаратура и искусство”, які рэдагуе доктар філалагічных навук Ся Чжунсянь.

Удзельнік сустрэчы, дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак унёс прапанову выдаць у Кітаі аповесць Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” ў перакладзе на кітайскую мову. Госці паабяцалі разгледзець ініцыятыву.

Мікола Берлеж

Нумар у ПДФ-фармаце

Выбар рэдакцыі

Спорт

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

У спорце ёй двойчы прыходзілася пачынаць усё спачатку.

Грамадства

 Малая гістарычная радзіма — вёска Харобічы на Чарнігаўшчыне. РЭПАРТАЖ

Малая гістарычная радзіма — вёска Харобічы на Чарнігаўшчыне. РЭПАРТАЖ

Нудна больш не будзе. Гэтую і многія іншыя цытаты з савецкага фільма «Вяселле ў Малінаўцы» падчас паездкі ў госці да жоўта

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.