Вы тут

З хлебам-соллю сустракалі


У Беларусі напярэдадні другога міжнароднага Форуму “Адзін пояс, адзін шлях” пабывалі кітайскія журналісты


Буйнейшыя СМІ Кітая камандзіравалі ў нашу краіну журналістаў, каб яны расказалі ў Паднябеснай пра кітайска-беларускае супрацоўніцтва. Сярод гасцей — прадстаўнікі буйнейшых кітайскіх газет “Жэньмінь жыбаа”, “Чайна Дэйлі”, а таксама інфармацыйнага агенцтва “Сіньхуа”. Прэс-тур ладзіўся напярэдадні другога міжнароднага форуму “Адзін пояс, адзін шлях”, які прайшоў у канцы красавіка ў Пекіне.

Індустрыяльны парк “Вялікі камень” — першы аб’ект, які ў часе прэс-тура наведалі кітайскія журналісты. Яны ўбачылі, як хутка ён будуецца. А тое, што ў цэнтры ёсць “адна станцыя” па комплексным абслугоўванні рэзідэнтаў, інвестараў ды выкарыстоўваецца досвед іх роднай краіны, вельмі парадавала гасцей.

16 красавіка журналісты наведалі факультэт кітайскай мовы й культуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Сустрэліся з першым намеснікам Міністра адукацыі Беларусі Ірынай Старавойтавай. Студэнты выступілі перад гасцямі з канцэртам.

У той жа дзень кітайскія журналісты пабывалі ў рэсурсным цэнтры “ЭкаТэхнаПарк — ВОЛМА” Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, навукова-тэхналагічным парку БНТУ “Палітэхнік”. Там адбылася прэзентацыя распрацовак беларускіх інжынераў, гасцей знаёмілі са структурай, арганізацыяй інавацыйнай працы.

На Гродзеншчыне кітайскія журналісты наведалі прамысловыя прадпрыемствы, навучальныя і культурныя ўстановы. У Гродзенскай вобласці рэалізуецца чатыры інвестпраекты з кітайскім капіталам. З кітайскай правінцыяй Ганьсу гэту вобласць звязваюць пабрацімскія адносіны і сумесныя праекты.

Знаёмства з Гродзеншчынай пачалося з наведвання Мірскага замка. Зрабілі экскурсію для гасцей і па горадзе Гродне. Наведаліся яны і ў Гродзенскі дзяржуніверсітэт імя Янкі Купалы, дзе навучаецца 200 студэнтаў з Кітая. Тут працуе і школа рускай мовы для кітайскіх спецыялістаў, што прыязджаюць у Гродна для рэалізацыі розных праектаў па праграме супрацоўніцтва вобласці з правінцыяй Ганьсу.

Наступнымі пунктамі насычанай праграмы, якую арганізавалі міністэрствы замежных спраў, інфармацыі ды Гродзенскі аблвыканкам, стала акцыянернае таварыства “Молочный мир”. Завяршыўся візіт дэлегацыі ў вобласць наведваннем Ваўкавыскага прадпрыемства “Беллакт”.

У апошні дзень прэс-тура журналісты наведалі рэканструяваны стадыён “Дынама”. Ім расказалі, як ідзе падрыхтоўка да самай яркай спартыўнай падзеі года — ІІ Еўрапейскіх гульняў. І запрасілі: прыязджайце летам — будзе цікава!

Віта Зорына

Нумар у ПДФ-фармаце

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.