Вы тут

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы пройдуць Дарогамі Перамогі


Акцыя “Дарогамі Перамогі — вызваленне Гродзенскай вобласці” стартуе 9 мая. “Купалаўцы” наведаюць пяць гарадоў — Астравец (першы вызвалены ў 1944 годзе раённы цэнтр у Гродзенскай вобласці), Ашмяны, Навагрудак, Ліду і Ваўкавыск, дзе будуць сустракацца са школьніками і грамадскасцю.


Студэнты разам з навучэнцамі астравецкай гімназіі №1, Ашмянскага прафесійнага аграрна-тэхнічнага каледжа, Навагрудскага аграрнага каледжа, Лідскага і Ваўкавыскага каледжаў ГрДУ імя Янкі Купалы арганізуюць літаратурна-мастацкую пастаноўку “Дарогамі перамогі”, прысвечаную 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Будуць расказваць пра гістарычныя моманты, хроніку вызвалення населеных пунктаў Гродзенскай вобласці, пазнаёмяць з тэматычнымі фотаздымкамі.

Завершыцца акцыя 11 мая ўскладаннем кветак у парку імя Жылібера да помніка воінам- вызваліцелям і на беразе ракі Нёман — на месцы фарсіравання ракі савецкімі салдатамі.

Варта адзначыць, што ў ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных да 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Будуць арганізаваны тэматычныя выставы ў навуковай бібліятэцы, Музеі гісторыі развіцця ўніверсітэта, адбудзецца конкурс “Мы памятаем іх імёны”, пройдуць інфармацыйныя гадзіны "Дарогамі вайны…” Запланавана стварэнне віртуальнага летапісу ўспамінаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны "Пакаленне Пераможцаў”. Таксама будуць арганізаваныя эстафеты памяці па месцах баявой славы. Супрацоўнікі і студэнты зоймуцца добраўпарадкаваннем мемарыяльных комплексаў і помнікаў воінскай славы, месцаў пахаванняў воінаў і партызан.

Адным з самых маштабных мерапрыемстваў стане Рэспубліканскі грамадзянска-патрыятычны марафон “Разам — за моцную і квітнеючую Беларусь”, які напярэдадні Дня Перамогі аб'яднае ў Гродне студэнтаў беларускіх універсітэтаў, навучэнцаў каледжаў і школьнікаў.

Акрамя таго, “купалаўцы” прымуць удзел у  абласных навукова-практычных канферэнцыях “Ваенна-стратэгічная аперацыя« Баграціён” і” Пераможны май 1945 года — Берлінская наступальная аперацыя”. Таксама будуць арганізаваныя архіўна-даследчыя работы па аднаўленні імёнаў, лёсаў, пошуку месцаў пахаванняў воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і ўшанавання памяці пра іх.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.