Вы тут

Раім схадзіць


Веламіс-2019, фестываль фарбаў, сферычнае кіно пра Паўночнае ззянне і святкаванні Дня Перамогі афіша "Звязды" з 6 па 12 мая.


Веламіс-2019

Дзе: Кастрычніцкая плошча

Калі: 12 мая ў 11.00

Колькі каштуе: бясплатна

Аматарак ровара чакае насычаная праграма. А пазмагаюцца ўдзельніцы за некалькі тытулаў: "Веламіс-2019", "Першая віцэ-міс", "Другая віцэ-міс". Акрамя таго, журы абярэ "Міс вобраз" і "Міс фота". А вось "Міс глядацкіх сымпатый" вызначыцца па колькасці галасоў у сацыяльных сетках. Запоўніць заяўку на ўдзел у конкурсе можна тут.

У гэты дзень плошчу перад Палацам Рэспублікі стане вялікі зонай забаў для ўсіх мінчан і гасцей Беларусі.
Незвычайны гастранамічны фестываль TEST FOOD размесціцца бліжэй да Палаца прафсаюзаў і аб'яднае два гастранамічныя напрамкі. Цікавыя стравы змогуць знайсці для сябе як аматары вулічнай ежы, так і прыхільнікі здаровага напрамку Slow Food.

Вялікая канцэртная праграма падрыхтавана ў гэты дзень для ўсіх, хто прыйдзе падтрымаць нашых велагоншчыкаў альбо пахварэць за удзельніц конкурсу «Веламіс-2019». Хэдлайнеры свята: Стас Пьеха, Радзівон Газманаў, Руслан Аляхно, «Беларускія песняры». Акрамя таго, усім, хто неабыякавы да ровара і спорта, будуць прапанаваныя цікавыя актывацыі, у якіх можна будзе выйграць прызы і сувеніры. Яркая інтэрактыўная зона для дзяцей і бацькоў будзе выбудаваная бліжэй да вуліцы Энгельса. 

Праграма свята

  • 11:00 Збор гасцей і прэзентацыя спартыўных каманд
  • 12:00 Старт міжнародных спаборніцтваў па веласіпедным спорце на шашы EUROPE TOUR UCI «Гран-пры Мінска» (тэставыя спаборніцтвы напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў)
  • 13:00 Пачатак рэгістрацыі ўдзельніц конкурсу «Веламіс-2019» і атрыманне картак-нумароў
  • 14: 00-18: 00  Конкурс «Веламіс-2019»

Дзень Перамогі на Лініі Сталіна

Дзе: Лінія Сталіна, в. Лашаны, Мінскі р-н, Лашанскі с/с, траса Р28

Калі: 8 - 9 мая з 10.00

Колькі каштуе: 20 рублёў; дзецям 10 рублёў, да 6 гадоў бясплатна

Для ветэранаў і членаў іх сем'яў, жыхароў і гасцей Рэспублікі Беларусь арганізатары падрыхтавалі маштабную ваенна-гістарычную рэканструкцыю «Берлінская аперацыя» з удзелам ваенна-гістарычнага клуба «Салдаты Перамогі» і баявой тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай Вайны.

Акрамя асноўнай праграмы для наведвальнікаў будзе адкрыта шмат забаўляльных зон, дзе кожны зможа выпрабаваць свае сілы і выйграць галоўны прыз катанне на танку! Кожны знойдзе сабе заняткі па душы незалежна ад узросту і атрымае памятныя падарункі і сувеніры.

Папярэдняя праграма мерапрыемства 8 і 9 мая:

  • 11.00 Пачатак мерапрыемства.
  • 11:30 Адкрыццё спаборніцкай пляцоўкі ГПА.
  • 14:00 Рэканструкцыя бою Вялікай Айчыннай вайны «Берлінская аперацыя».
  • 17:30 Завяршэнне працы інтэрактыўных зон.
  • 18:00 Узнагароджанне і ўручэнне дыпломаў.
  • 21:00 Завяршэнне работы комплексу

Май Перамогі

Дзе: Батанічны сад, пл. Калініна

Калі: 9 мая ў 12:30

Колькі каштуе: па квітках у ЦБС

Удзельнікам мерапрыемства будуць прапанаваны займальныя экскурсіі на тэму «Памятная вясна» па ландшафту саду, на якіх прафесійныя экскурсаводы раскажуць аб суровых буднях супрацоўнікаў установы ў гады вайны. Наведвальнікі пройдуць па знакамітай Алеі Пераможцаў, партызанскай паляне і іншых кутках саду, звязаных з гісторыяй вайны, а таксама даведаюцца аб унікальных дэкаратыўных калекцыях батанічнага саду.

  • Экскурсійныя групы ствараюцца каля экспазіцыйнай аранжарэі трапічных раслін у 12.30 і 14.30.

Арганізаваны інтэрактыўныя пляцоўкі: "Партызанскі лагер", паласа перашкод, курс маладога байца і фотазоны, якія адлюстроўваюць часы Вялікай айчыннай вайны. Гасцей парадуе музычная праграма гэтага дня, уключаючы танцавальны калектыў «Берсерк». Усіх чакае запальны танцавальны майстар-клас з гледачом. Гарманіст і духавы аркестр выканаюць упадабаныя мелодыі даваенных і ваенных гадоў. Дзеці і дарослыя змогуць паспаборнічаць у трапнасці і спрыту, будуць працаваць дзіцячыя атракцыёны. Удзельнікаў мерапрыемства чакае пачастунак гарачай салдацкай кашай.


Holi Fest

Дзе: Лошыцкі парк, пр-д Чыжэўскіх, 10

Калі: 9 мая ў 12:00

Колькі каштуе: бясплатна

У аснове Усебеларускага Фестывалю фарбаў HoliFest ляжыць сацыяльная накіраванасць, ідэя аб'яднання моладзі, свабоды самавыяўлення і творчае свята, галоўная традыцыя якога абсыпаць адзін аднаго рознакаляровымі фарбамі. У праграму фестывалю ўваходзіць: выступленне айчынных музычных выканаўцаў, танцавальных і творчых калектываў, а таксама арганізаваныя кіданні фарбай і цікавыя зоны актыўнасці.

На тэрыторыі фестывалю запланаваны бясплатная дзіцячая зона, зоны адпачынку і фудкорт, якія дазваляюць наведаць мерапрыемства ўсёй сям'ёй. Фарбы HoliFest сертыфікаваны, бяспечныя для здароўя, гіпааллергенные, бясшкодныя для вачэй, скуры, валасоў дзяцей, а таксама не пакідаюць слядоў на вопратцы і інфраструктуры пасля выдалення.

Прапануюцца наступныя актыўнасці: роспіс хной, аквагрым, майстар па пляценні лаўцоў сноў, Memory Desk ( дзе можна пакінуць свой адбітак рукі і подпіс), Holi Balls (надзіманыя шары, напоўненыя фарбай), Holi Battle сценка на сценку, зона актыўнасці сэлфі з інста рамкай Holi Fest, дзіцячая зона.


Адкрытая лекцыя Нукакі Костар-Вальдаў "Як выглядае кінавытворчасць у маленькай краіне (Грэнландыя)"

Дзе: Арт-Беларусь, ул. Казлова, 3

Калі: 11 мая ў 12:00 

Колькі каштуе: бясплатна, рэгістрацыя тут

Нукака Костэр-Вальдаў — акторка, кампазітарка і спявачка. Нарадзілася ў 1971 годзе ва Уманаку на невялікай выспе Грэнландыі. Мае інуіцкія, нямецкія і нарвежскія карані. У 1990 годзе яна стала Міс Грэнландыя, а потым прадстаўляла сваю краіну на конкурсе Міс Сусвет. Скончыла Дацкую нацыянальную школу выканальніцкіх мастацтваў. Грала ролі ў тэатры, кіно і тэлепраектах.

Замужам за акторам Нікалаем Костарам-Вальдаў (вядомым па ролі Джэйме Ланістара ў серыле “Гульні Тронаў”). Пара разам здымалася ў дацкім фільме “Заблукалы”.

Нукака таксама займаецца музычнай кар’ерай. Як кампазітарка працавала ў тэатры і кіно, спявала ў некалькіх гуртах. У фільме “Аноры”, які пакажуць на “Паўночным Ззянні”, яна акурат грае спявачку. Падчас лекцыі акторка распавядзе пра тое, як развіваецца кіно ў Грэнландыі, а таксама пра тое, як гэта — быць грэнладнскай акторкай, якая ўжо 25 гадоў жыве ў Даніі (Грэнландыя належыць Дацкаму каралеўству і ўваходзіць у яе як аўтаномная адзінка).


Сферычнае кіно пра Паўночнае ззянне 

Дзе: Минскі Планетарый, вул. Фрунзэ, 2

Калі: 12 мая ў 19:00 

Колькі каштуе: бесплатна

Сапраўднае Паўночнае ззянне ў Беларусі ўбачыць даволі няпроста гэта рэдкая з’ява. Спецыяльна да 5-годдзя кінафестывалю “Паўночнае ззянне” арганізатары ўпершыню робяць спецыяльныя паказы поўнакупальнага (сферычнага) кіно пра Паўночнае ззянне, каб вы змаглі атрымаць цудоўны досвед ад назірання за гэтай прыгожай прыроднай з’явай. Ехаць у Скандынаўскія краіны абсалютна не абавязкова. Паўночнае ззянне ва ўсёй прыгажосці можна пабачыць на кінафестывалі.

Палярнае ззянне Кагая | Kagaya’s Aurora | Японія | 26хв. (Фільм дэманструецца з беларускімі субтытрамі)

Жыццё пад арктычным небам | Life Under the Arctic Sky | Нідэрланды | 42 хв. (Фільм дэманструецца з англійскімі субтытрамі)

Аўрора: цудоўнае святло | Aurora: Lights of Wonder | Паўднёвая Карэя | 25 хв. (Фільм дэманструецца з англійскімі субтытрамі)


Вінілавы маркет

Дзе: Хайд, вул. Кастрычніцкая, 19

Калі: 6 мая ў 13:00

Колькі каштуе: бясплатна

З Пецярбурга з вялікім прычэпам вінілу едуць заснавальнікі Sound Hound Record Store і Washing Machine. Хлопцы абяцалі захапіць 1000 пласцінак c клубнымі хітамі, унікальнымі выданнямі і селекцыйнай класікай. Шырока будзе прадстаўлена айчынная электронная сцэна. Усё гэта музычнае вар'яцтва можна знайсці пад дахам і на вуліцы клуба Hide. На працягу двух дзён: dj-сэты ад мінскіх селектараў, бясконцыя размовы пра музыку і смачная вулічная ежа.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.