Вы тут

Навукоўцы: Палова акіянаў Зямлі "прыляцела з космасу"


Вада пакрывае амаль тры чвэрці паверхні нашай планеты, аднак навукоўцы да гэтага часу дакладна не ведаюць, адкуль яна ўзялася - і чаму яе так шмат, піша 42.tut.by.


Фота: pixabay.com

Па адной з версій, калі Зямля толькі фармавалася і была яшчэ вельмі маладой планетай, воду паступова вылучалі насычаныя вадой мінералы. Па іншай, нейкую частку яе маглі занесці на нашу планету каметы і астэроіды.

Здаецца, хімікі з Універсітэта Арызоны толькі што знайшлі пацвярджэнне другой тэорыі. Яны выявілі ваду - шмат вады - у узорах пароды з каменнага астэроіда Ітакава, які да апошняга часу лічыўся абсалютна "сухім".

Згодна з іх падлікамі, за мільярды гадоў існавання нашай планеты астэроіды, падобныя Ітакаве, маглі занесці на Зямлю прыкладна палову ўсёй вады, якая складае Сусветны акіян. Ці, калі быць дакладным, каля 700 мільярдаў мегатон - агульная колькасць вады на планеце ацэнваецца ў 1,4 сексцільёна літраў.

"Мы з вамі жывем у "блакітнай кропцы космасу" - на планеце, багатай вадой і арганічнымі злучэннямі, якія робяць магчымым існаванне жыцця, - тлумачыць прафесар Універсітэта Арызоны і адзін з аўтараў даследавання Мэтрае Боз. - Мы не ведаем аніводнай іншай падобнай планеты. І мая галоўная мэта - адказаць на пытанне, як так атрымалася".

Ітакава - першы і пакуль адзіны астэроід, склад якога ўдалося падрабязна вывучыць. Аднак гэтага дастаткова, каб не без падставы меркаваць: астэроіды, каметы і іншыя нябесныя прыхадні з космасу ўнеслі істотны ўклад у фарміраванне зямных акіянаў.

"Мы выявілі, што ў даследаваных узорах куды больш вады, чым у сярэднім ўтрымліваюць нябесныя целы ў межах нашай Сонечнай сістэмы", - заявіў другі суаўтар працы Цзінь Цзілян.

У 2005 годзе японскі зонд "Хаябуса" правёў тры тыдні на арбіце Ітакавы - які, як прынята лічыць, узнік у ходзе зараджэння Сонечнай сістэмы. Затым апарат прызямліўся на паверхню астэроіда, узяў там ўзоры грунту, а ў 2010 годзе даставіў іх назад на Зямлю.

Ітакава складаецца пераважна з мінералаў, багатых крэмніем, і належыць да аднаго з самых распаўсюджаных тыпаў астэроідаў у Сонечнай сістэме. Навукоўцы мяркуюць, што ён адкалоўся ад больш буйнога аб'екта ў выніку сутыкнення з іншым нябесным целам.

Зараз у космасе працуе іншы японскі касмічны зонд, "Хаябуса-2". У верасні мінулага года, праз тры з паловай гады пасля запуску, ён дасягнуў сваёй мэты, даляцеўшы да астэроіда Ругу, які па форме нагадвае юлу.

Вывучыўшы астэроід, зонд стрэліў у яго медным стрыжнем, абсталяваным зарадам выбухоўкі, адышоў на бяспечную адлегласць і падарваў зарад. Сабраныя ўзоры грунту яшчэ трэба будзе даставіць на Зямлю для вывучэння.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.