Вы тут

Часопіс «Бе­ла­русь. Bеlаrus» на днях адзначае юбілей


Гэ­ты­мі дня­мі адзін са сва­іх юбі­ле­еў ад­зна­чае ча­со­піс «Бе­ла­русь. Bеlаrus». Гэ­та вы­дан­не, якое з ня­даў­ня­га ча­су ўва­хо­дзіць у Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да», мае на мэ­це прад­стаў­лен­не на­шай краі­­ны ў све­це — та­му вы­хо­дзіць не толь­кі на дзяр­жаў­най мо­ве, але і па-анг­лій­ску, і па-кі­тай­ску.


Дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Павел СУХАРУКАЎ расказаў, што ёсць дзве даты, ад якіх можна адлічваць юбілеі выдання:

— Часопіс быў створаны ў 1930 годзе. Праіснаваў ён тры гады — да 1933-га — у сілу некаторых як аб'ектыўных, так і суб'ектыўных гістарычных прычын. Яго выхад спыніўся на доўгія 11 гадоў. У студзені 1944 года, калі тэрыторыя Беларусі яшчэ была акупаваная нацыстамі, выйшаў першы нумар адноўленага часопіса «Беларусь» — копію гэтага рарытэта можна ўбачыць і сёння. Таму цяпер мы адзначаем 75-годдзе выхаду адноўленага ў 1944 годзе часопіса. А ўжо ў наступным годзе зможам адзначыць яго 90-годдзе.

На прэс-канферэнцыі, якая адбывалася з нагоды юбілею часопіса, прысутнічала Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Сангіта БАХАДУР. Яна расказала:

— Я была здзіўлена, калі даведалася, што гэты часопіс выходзіць таксама і на англійскай мове. Бо ўсе выданні, якія трапляліся мне ў вашай краіне раней, былі па-руску. Часопіс змогуць прачытаць людзі і па-за межамі Беларусі. У Індыі ёсць аналагічнае выданне, якое выходзіць на мовах свету. Мяркую, што для «Беларусі» таксама было б добра выходзіць хоць бы на асноўных мовах ААН. Наша пасольства, як і беларускія пасольствы за мяжой, маглі б выкарыстоўваць часопіс, каб падаць пэўную дадатковую інфармацыю пра вашу краіну. Я прапаную накіроўваць часопіс у пасольства Беларусі ў Дэлі — выданне можа быць распаўсюджана ў турыстычных цэнтрах Індыі, таксама даваць дадатковыя звесткі тым, хто звяртаецца па беларускую візу. Магчыма, варта ўручаць яго ў якасці падарунка.

Калі спадарыня пасол Індыі з'яўляецца героем аднаго з апошніх выпускаў часопіса, то беларуская журналістка, пісьменніца Людміла РУБЛЕЎСКАЯ — гэта даўні сябар выдання. Яна падзялілася сваімі думкамі аб ролі гэтага сродку масавай інфармацыі:

— У часопіса важная місія: прэзентаваць Беларусь у свеце. Гэта сугучна з маімі думкамі пра тое, што важнае месца ў гэтым працэсе павінна займаць прэзентацыя культуры. Нацыянальная культура — наша візітоўка. Выдатна, што ў выданні даюцца якасныя рэпрадукцыі твораў мастацтва, а самі матэрыялы — гэта грунтоўныя даследаванні, цікавыя як простаму чытачу, так і спецыялісту. Такі падыход асабліва каштоўны ў наш час, калі даводзіцца сутыкацца з хуткагаворкамі ў адносінах да навін, асабліва навін сферы культуры. У часопісе «Беларусь» такі высокі ўзровень, што там заўсёды захаваюць пэўную мастацтвазнаўчую планку. Дорага і тое, што часопіс па-ранейшаму ўдзяляе шмат увагі літаратуры. Прэзентаваць кнігу, пісьменніка, асабліва ў свеце, — гэта вельмі важна.

Варта адзначыць, што, каб павіншаваць часопіс, прыйшло і шмат іншых вядомых дзеячаў — драматург, старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Аляксей Дудараў, колішні дэпутат, фатограф Уладзіслаў Цыдзік ды іншыя.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ

Фо­та Кас­ту­ся ДРО­БА­ВА

Загаловак у газеце: Прэ­зен­та­ваць Бе­ла­русь у све­це

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».