Вы тут

Савет Рэспублікі наведалі прадстаўнікі буйных кампаній КНР


Гадавы абарот кітайскага аператара нерухомасці Shіmao Group складае каля 9 мільярдаў долараў, а старшыня савета яе дырэктараў Сю Жунмаа займае 22 месца ў кітайскім спісе Forbes і 160 радок у сусветным рэйтынгу самых багатых людзей па версіі часопіса. Менавіта гэты чалавек, які да таго ж з'яўляецца кіраўніком Канфедэрацыі кітайскіх прадпрымальнікаў-рээмігрантаў, членам пастаяннага камітэта Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая і дарадцам Усекітайскай федэрацыі эмігрантаў, а таксама дзесяць іншых буйных бізнесменаў КНР сустрэліся са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаілам Мясніковічам у рамках двухдзённага візіту ў Беларусь.


Старшыня Савета Рэспублікі заўважыў, што нядаўні саміт у Пекіне адкрывае новую старонку як шматбаковага, так і двухбаковага супрацоўніцтва. «Каштоўнасць нашай сустрэчы для мяне заключаецца яшчэ і ў тым, што я разам з калегамі па парламенцкай дзейнасці сустракаюся ўпершыню з такімі кіраўнікамі сучаснага Кітая, — дадаў спікер верхняй палаты беларускага парламента. — Я шмат чуў і чытаў добрага пра Усекітайскі камітэт Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая і пра Канфедэрацыю кітайскіх прадпрымальнікаў-рээмігрантаў, але пачуць пра іх з першых вуснаў, канешне, дарагога варта».

Міхаіл Мясніковіч выказаў меркаванне, што ў Беларусі з Кітаем добрая перспектыва супрацоўніцтва і прапанаваў сумесна абмеркаваць яго канкрэтныя механізмы.

У сваю чаргу Старшыня савета дырэктараў Shіmao Group спадар Сю Жунмаа паведаміў, што за два дні візіту інтарэс кітайскіх бізнесменаў да Беларусі як партнёрскага рэгіёна ўзмацніўся. «Мы ўбачылі, што ў нашым супрацоўніцтве маецца вельмі вялікая ўзаемадапаўняльнасць. Беларусь вылучае выгаднае геаграфічнае становішча, гэта буйны і важны транспартны вузел у Еўраазіяцкім рэгіёне, мы маглі б выкарыстаць гэтую перавагу, каб здабыць максімальную карысць у гандлёвым, эканамічным і гуманітарным супрацоўніцтве», — сказаў ён.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Загаловак у газеце: Бізнес плюс культура

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

72-і аб'яднаны вучэбны цэнтр, што ў Печах, — самая вялікая воінская часць у Беларусі. 

Грамадства

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Самым аддаленым ад абласнога цэнтра раёне краіны.

У свеце

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Цяпер гэтая аўтаномная тэрыторыя ўваходзіць у склад Каралеўства Данія.

Грамадства

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Сё­ле­та ў да­школь­ныя ўста­но­вы ра­ё­на прый­дзе 2 700 ма­лых.