Вы тут

Кітай загаворыць па-беларуску


Па дапамогу ў падрыхтоўцы беларуска-кітайскіх слоўнікаў і дапаможнікаў дэлегацыя выдавецтва метадычнай і навуковай літаратуры кітайскага ўніверсітэта звярнулася да калег з «Народнай асветы».


— Апошнім часам у нас на радзіме актыўна адкрываюцца цэнтры беларуска-кітайскага сяброўства і ўзаемадзеяння. Падобная структура з'явілася і ў нашай ВНУ, а разам з ёй — жаданне бліжэй пазнаёміцца з беларусамі праз іх родную мову і літаратуру, — расказала намеснік дырэктара выдавецтва Фань Сяахун. — Ужо ідзе работа над навучальнымі праграмамі, аднак адпаведнай літаратуры пакуль няма. Упэўнена, што найлепшы варыянт падрыхтоўкі такіх выданняў — у супрацоўніцтве з аўтарамі і выдаўцамі «на месцах». Хто, як не вы, носьбіты беларускай культуры, можаце лепш за іншых раскрыць усе нюансы сваёй мовы?

Плануецца, што заняткі па новай спецыяльнасці будуць весці не толькі кітайцы, якія зараз працуюць ва ўніверсітэце і ў найбліжэйшы час пачнуць вучыць беларускую мову. Абавязковая ўмова для больш глыбокага пагружэння — выкладчыкі-беларусы, якіх усходні бок гатовы запрасіць на работу.

— Пекінскі ўніверсітэт замежных моў — найстарэйшая лінгвістычная ўстанова адукацыі ў Кітаі. Тут навучаюцца студэнты з усяго свету, працуюць выкладчыкі-замежнікі. А наша выдавецтва па праве лічыцца самым уплывовым у сваёй галіне. Мы гатовыя і вельмі хочам стаць першымі ў свеце, хто падрыхтуе дапаможнікі па беларускай мове для кітайцаў, — зазначыла спадарыня Фань Сяахун.

Дарэчы, цікавасць жыхароў Паднябеснай да беларускай мовы і літаратуры ўзнікла не на пустым месцы. Выдавецтвы Кітая, пачынаючы з 2000 года, выпусцілі больш за 40 кніг беларускіх аўтараў. А зусім нядаўна ў кітайскім часопісе «Захад» надрукавалі пераклады твораў нашых паэтаў-сучаснікаў — Рыгора Барадуліна, Алеся Бадака, Леаніда Дранько-Майсюка, Віктара Шніпа.

У 2018-м у Беларусь прыйшоў міжнародны праект «Паліцы кітайскіх кніг», які ўжо рэалізоўваецца ў больш як 10 краінах свету. Дзякуючы яму, у сталічнай кнігарні «Кнігі&кніжачкі» адкрыўся першы ў Беларусі аддзел кітайскай літаратуры. Нагадаем, што ў 2014-м Выдавецкі дом «Звязда» распачаў выданне серыі кніг «Светлыя знакі: паэты Кітая». Па-беларуску загучалі вершы Ван Вэя, Лі Бо, Ду Фу, Ай Ціна і іншых аўтараў. Летась паэтычную эстафету працягнула выдавецтва «Мастацкая літаратура». Там выйшлі два паэтычныя зборнікі з серыі «Светлыя знакі: паэты Кітая» і зборнік «Пялёсткі лотаса і хрызантэмы. 100 паэтаў Кітая ХХ стагоддзя». Аднак на «Паліцах кітайскіх кніг» — не толькі мастацкія творы. Ёсць кнігі па гісторыі і культуры, дапаможнікі кітайскай мовы і нават работа «Аб дзяржаўным кіраванні» цяперашняга лідара КНР Сі Цзіньпіна.

Ганна КУРАК

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.