Беларускія альпіністы, якія падымаюць агонь II Еўрапейскіх гульняў на гару Манблан, патрапілі ў снежны шторм і пакуль не дасягнулі вяршыні, інфармуе афіцыйны сайт спаборніцтваў.
Вопытныя спартсмены Уладзіслаў Каган і Віктар Лутаў даставілі полымя ў лагер на вышыню 2600 м, дзе іх чакала штурмавая пяцёрка ў складзе Максіма Вінчэўскага, Аляксандра і Міхаіла Вайцюкоў, Дзяніса Жыдкова і Міхаіла Макеенкі. Аднак моцны вецер, які дасягаў хуткасці 100 км/г, і снежны шторм не дазволілі ўзысці на вяршыню.
Як адзначыў Уладзіслаў Каган, цяпер усё залежыць ад умоў надвор'я. "Сёння надвор'е палепшылася, але выйшлі хлопцы з лагера значна пазней. Веру, што ўзыдуць, але калі - сказаць цяпер складана", - сказаў ён.
Пасля цырымоніі запальвання агню, якая адбылася 3 мая ў Рыме, беларуская дэлегацыя адправілася да падножжа Монблана. Далей эстафета "Полымя свету" наведае шэраг еўрапейскіх краін, а 12 мая прыбудзе ў Беларусь. Спачатку эстафета агню пройдзе па Брэсцкай вобласці.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.