Вы тут

Жывая памяць


Гэты здымак зроблены ў 1975 годзе каля сцяга Перамогі ў Маскве. Сфатаграфавацца каля святой рэліквіі было найвышэйшай формай заахвочвання перад юбілеем — 30-годдзем Перамогі. Такога гонару ўдастойваліся пераможцы сацыялістычнага спаборніцтва, маладыя работнікі і работніцы неабсяжнага Савецкага Саюза.


Тамара Антонаўна МЕЛЬНІК (у верхнім радзе крайняя злева).

Адной з такіх пераможцаў стала тады мантажніца электраапаратуры Мінскага электрамеханічнага завода Тамара Антонаўна Мельнік (Стэльмак). Цяпер яна на заслужаным адпачынку.

— 1975-ы быў ці не апошнім годам годнага жыцця ў СССР, — успамінае Тамара Антонаўна свае ўражанні тады і цяпер. — Краіна жыла, развівалася, адчувалася яе магутнасць. Усё гэта было на вачах жывых яшчэ франтавікоў і ўдзельнікаў вайны. Мой бацька перанёс фашысцкі канцлагер, вярнуўся адтуль гранічна знерваваным. Маці ў час акупацыі жыла ў глухой лясной вёсачцы Мачынск на Асіповіччыне (пазней вёску спалілі паліцаі).

Само слова «вайна» мела для нас выразнае значэнне асабістага гора. Выхаваныя ў патрыятызме, на фільмах і літаратуры таго часу, мы адчувалі яе смяротны подых, бачылі яе ў снах, перажывалі за тых, хто працягваў зведваць жахі знішчэння ў розных кутках планеты. Спачуванне іншым — гэта ці не найлепшае ў выхаванні. Скажу, што ў гэтым сэнсе мы сваіх бацькоў не падвялі, не здрадзілі нашым настаўнікам, многія з якіх былі на фронце (сёння ўсе яны спачываюць у зямліцы).

Канешне, шкада, што народы разбегліся, разбрыліся, казаць пра інтэрнацыяналізм не даводзіцца, не моднае гэта слова. Усё больш ідуць пошукі ворагаў. А ці ж могуць быць ворагі сярод тых, з кім столькі гадоў жылі ў адной дружнай сям'і? Таму сцяг Перамогі грэе сэрца. Лічу, заслуга нашага пакалення ў тым, што найлепшыя якасці беларусаў мы захавалі пад яго абаронай, перадалі спагаду да бліжняга сваім дзецям. Хай і яны перадаюць унукам беларускую дабрыню. Разам з памяццю пра святую Перамогу.

Віктар ХУРСІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».