Вы тут

Лукашэнка выказаў спачуванні Пуціну


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну ў сувязі з ахвярамі пажару на самалёце авіякампаніі «Аэрафлот».


«У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам і болем успрынята трагічнае паведамленне аб пажары на борце пасажырскага самалёта авіякампаніі «Аэрафлот» у маскоўскім аэрапорце Шарамеццева, які прывёў да шматлікіх чалавечых ахвяр», — сказана ў спачуванні.

Беларускі лідар перадаў словы падтрымкі і спагады родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: З болем у сэрцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?