Вы тут

9 мая пройдуць святочныя мерапрыемствы


— Асобы ў алкагольным і наркатычным ап'яненні не будуць дапушчаны да прапускных пунктаў. Асаблівы клопат і ўвага ветэранам — для іх будзе арганізавана індывідуальнае праходжанне апошніх, пасля мерапрыемстваў іх адвязуць дадому на службовых аўтамабілях. У святочны дзень будзе абмежаваны рух транспартных сродкаў. Да 13 гадзін выхад на станцыі метро «Плошча Перамогі» будзе адкрыты толькі ў бок праспекта Машэрава, — расказаў Дмітрый КУР'ЯН, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення аховы правапарадку галоўнага ўпраўлення правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў.


Станіслаў САЛАВЕЙ, старшы інспектар па асобых даручэннях УДАІ міліцыі грамадскай бяспекі МУС, расказаў, што каля ўсіх месцаў правядзення мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі, будзе прысутнічаць Дзяржаўтаінспекцыя. З 7 да 13 гадзін і з 17 да 24 гадзін плануецца перакрыццё руху па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Казлова, ад праспекта Незалежнасці да вуліц Першамайскай і Чырвонай.

Анатоль БАЛЯБІН, намеснік начальніка ўпраўлення аварыйна-выратавальных службаў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый МНС, і Алег ПАНЧУК, начальнік аддзела арганізацыі медыцынскай аховы пры надзвычайных сітуацыях Міністэрства аховы здароўя, паведамілі, што гатовы да любых надзвычайных сітуацый: да 9 мая арганізавана работа бальнічных арганізацый і брыгад хуткай медыцынскай дапамогі, часовых медыцынскіх пунктаў, наладжана ўзаемадзеянне з клінічнымі бальніцамі сталіцы. Таксама будзе весціся асобы кантроль за станам здароўя ветэранаў.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Загаловак у газеце: Асаблівая ўвага

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?