Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём Перамогі


Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Перамогі.

Дзявятага мая — свяшчэнная дата для кожнага беларуса. Дзень, які вярнуў нашаму народу права на жыццё і надзею на будучыню.

Мы шануем гераізм і бясстрашнасць абаронцаў Айчыны, якія верылі ў перамогу, мужна змагаліся за Радзіму. Высока цэнім самаадданасць працаўнікоў тылу і ўсіх, хто ў пасляваенныя гады ўзнімаў з руін разбураныя гарады і вёскі.

Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны.

Вялікая Перамога аб'ядноўвае пакаленні, служыць прыкладам стойкасці і патрыятызму для моладзі, натхняе на стварэнне. Захаваць памяць аб подзвігу нашага народа — гэта гістарычны абавязак перад мінулым і будучым.

У гэты святы для нас дзень шчыра жадаю ўсім дабра, шчасця і дабрабыту. Нашай роднай Беларусі — міру і працвітання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: Дзень, які яднае пакаленні

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.