Вы тут

У Наваградку знайшлі артэфакты X-XII стагоддзяў


Падчас раскопак на тэрыторыі Малога замка ў Наваградку выяўленыя артэфакты X-XII стагоддзяў, піша kp.by.


Асноўная маса выяўленых аб'ектаў - бытавыя рэчы. Мяркуючы па іх характары, на думку навукоўцаў, гэта была кавальская майстэрня квартала рамеснікаў, сфармаванага ў эпоху Яраслава Мудрага. Менавіта з сынам вялікай княгіні Рагнеды і звязана першае згадванне Навагарод у Верхнім Панямонні - 975 гадоў таму.

Выявілі больш за паўсотні лёзаў і касцяных дзяржальняў нажоў, а таксама частка выраба, падобнага на нажніцы, аскепкі керамікі, арнамент на якіх нанесены пазногцем.

- Знойдзена таксама вялікая колькасць плінфы і палавой пліткі. Яна, як бачыце, стаптана. Гэта значыць, людзі хадзілі па ёй і даволі інтэнсіўна. Ёсць сляды вапны. Гэта значыць, яна была выкарыстана. Пад помнікам Міцкевічу, магчыма, знаходзіцца культавы будынак, - распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу ОНТ навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Павел Кенько.

Дзе будуць захоўвацца артэфакты, яшчэ не вырашылі. Але, хутчэй за ўсё, у краязнаўчым музеі. Зараз навукоўцы завяршаюць справаздачу аб палявых даследаваннях і рыхтуюцца да новай экспедыцыі ў раён помніка Адаму Міцкевічу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».