Вы тут

Лукашэнка: Ратны подзвіг даў магчымасць дыхаць свабодай і гадаваць дзяцей


Ратны подзвіг нашых бацькаў, дзядоў і прадзедаў даў нам магчымасць дыхаць свабодай, гадаваць дзяцей і радавацца кожнаму новаму дню. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 9 мая на цырымоніі ўскладання вянкоў з нагоды 74-й гадавіны Вялікай Перамогі, паведамляе БЕЛТА.


Кіраўнік дзяржавы павіншаваў ветэранаў, суайчыннікаў, замежных гасцей з вялікім святам — Днём Перамогі. «Восьмае дзесяцігоддзе беларускі народ жыве і працуе пад мірным небам. Магчымасць дыхаць свабодай, гадаваць дзяцей і радавацца кожнаму новаму дню даў нам ратны подзвіг нашых бацькаў, дзядоў і прадзедаў, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Сёння мы праслаўляем мужнасць воінаў, гераізм партызан і падпольшчыкаў, тытанічныя намаганні працаўнікоў тылу».

«Наступныя пакаленні павінны ведаць, якую цану заплаціў наш народ за свабоду»

Падчас свайго выступлення Прэзідэнт падкрэсліў, што менавіта на беларускай зямлі савецкія салдаты развянчалі міф аб непераможнасці ваеннай машыны Трэцяга рэйха.

«Яны змагаліся за Радзіму. Стаялі насмерць пад Мінскам і Магілёвам, на берагах Дняпра і Бярэзіны, і кожны рубеж абароны для ворага быў Брэсцкай крэпасцю, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Бяда прыйшла амаль у кожную беларускую сям’ю. Дзве трэці загінулых у гады ваеннага ліхалецця — мірныя жыхары. Страшныя адрасы генацыду беларускага народа добра ведае ўвесь свет — Хатынь, Дальва, Азарычы, Шунеўка, Трасцянец. Гэтаму сумнаму спісу канца няма».

Асабліва Аляксандр Лукашэнка адзначыў тэму лёсу дзяцей вайны. Сёння гэтыя людзі старога ўзросту — жывыя сведчанні і сведкі зверстваў акупантаў. «На іх вачах забівалі родных і блізкіх. Яны раслі ў голадзе і холадзе першых пасляваенных гадоў. Нараўне з дарослымі адстойвалі і адбудоўвалі потым краіну, — звярнуў увагу Прэзідэнт. — Найбольш змрочныя старонкі ў смутнай кнізе вайны — дзіцячыя донарскія канцлагеры. Праз іх прайшлі тысячы, а выжылі адзінкі».

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што «ўсім, хто сёння ў Еўропе падтрымлівае мітынгі неанацыстаў і шэсці састарэлых ваяк з батальёнаў СС, варта прыехаць у Беларусь і пабываць у пасёлку Чырвоны Бераг, дзе быў такі канцлагер, убачыць пранізлівы крык і мемарыял няздзейсненых дзіцячых мар».

«Вялікая Перамога — безумоўная перамога жыцця над смерцю. І наступныя пакаленні павінны ведаць, якую цану заплаціў наш народ за свабоду. У імя дабра, міру і справядлівасці. Каб такое ніколі не паўтарылася», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Наш святы абавязак паклапаціцца аб франтавіках і працаўніках тылу»

Прэзідэнт лічыць святым абавязкам падтрымаць і паклапаціцца аб франтавіках і працаўніках тылу, забяспечыць ім дастойнае жыццё. «Мы смуткуем аб ахвярах вайны — жанчынах, старых і дзецях. Яны спаўна зазналі гора ў акупацыі, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Вечная памяць тым, хто вельмі хацеў жыць, але злажыў галаву ў баях за Радзіму, памёр ад ран, загінуў у канцлагерах і гета. Схілім жа галовы перад тымі, хто не прыйшоў з той вайны, ушануем памяць іх мінутай маўчання».

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што час няўмольны, усё менш ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны застаецца ў страі. «Наш святы абавязак — падтрымаць, паклапаціцца пра франтавікоў і працаўнікоў тылу, забяспечыць ім дастойнае жыццё. А вам, паважаныя ветэраны, як звычайна, ад мяне наказ — жыць! Сёння вы можаце ганарыцца сваімі дзецьмі і ўнукамі», — адзначыў Прэзідэнт.

«За захаванне міру ва ўмовах пагрозы глабальнага тэрарызму трэба змагацца адзіным фронтам»

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяперашняе пакаленне ваенных свята захоўвае пераможныя традыцыі. «Бо галоўны ўрок Вялікай Перамогі ў тым, што за мір трэба змагацца. Асабліва ў нашы дні, калі ён знаходзіцца пад прыцэлам глабальнага тэрарызму і не толькі яго. Прычым усім разам, адзіным фронтам. Як гэта было тады, у далёкія суровыя саракавыя, калі ў радах беларускага супраціўлення змагаліся тысячы антыфашыстаў з еўрапейскіх дзяржаў: Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Аўстрыі, Францыі, Італіі і нават Германіі», — сказаў Прэзідэнт.

Разам з тым ён са шкадаваннем канстатаваў, што ў Еўропе сёння такога адзінства няма. «Ідзе ўзмацненне ваеннай прысутнасці на нашых рубяжах, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Перакрэслены Дагавор аб ракетах сярэдняй і малой далёкасці».

Беларусі неабходна весці канструктыўны дыялог з усімі краінамі

«Таму што мір — гэта жыццё, таму што любы мір — гэта лепш, чым гады ліхалецця, якія мы перажывалі не раз, — падкрэсліў Прэзідэнт. — І мы да гэтага дыялогу гатовы».

«Сувязную ніць пакаленняў трэба чаго б гэта ні каштавала зберагчы»

Прэзідэнт адзначыў, што падзеі лета 1941 года назаўсёды падзялілі гісторыю краіны на да і пасля вайны. Пра яе напісаны тысячы кніг, зняты сотні фільмаў, але белых плям застаецца нямала. «Найперш гэта датычыцца лёсаў канкрэтных людзей — воінаў і партызан, якія прапалі без вестак, падпольшчыкаў, закатаваных у засценках гестапа, вязняў гета, якія невядома калі і як загінулі, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Захаваць свяшчэнную памяць пра кожнага ўдзельніка вайны для нашчадкаў — галоўная мэта рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае!". Гэта праект, які накіраваны ў будучыню, гэта сапраўды бяссмертны полк. Нам чаго б гэта ні каштавала трэба зберагчы сувязную ніць паміж пакаленнямі».

«Трэба, каб дзеці, унукі, праўнукі праз лёсы воінаў-пераможцаў — сваіх родных і блізкіх, якія адстаялі мір і свабоду, — усвядомілі сябе часткай вялікай гісторыі роднай краіны, адчулі боль незаменных страт і ацанілі веліч подзвігу савецкага салдата», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, такім жа высакародным мэтам — захаваць памяць пра подзвіг народа — прысвечаны маштабны праект «На славу агульнай Перамогі!». «На тэрыторыі ўсіх беларускіх раёнаў і прыгранічных рэгіёнаў Расіі і Украіны, якія абпаліла страшная вайна, з мясцін воінскіх пахаванняў і гібелі мірных жыхароў будзе ўзята зямля, зямля, палітая крывёй савецкага салдата», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. А 9 мая 2020 года — у дзень 75-годдзя Перамогі — капсулы з гэтай свяшчэннай зямлёй і спісы з імёнамі загінулых змесцяць у нішы Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску.

«Толькі так, агульнымі намаганнямі, можна захаваць і ўвекавечыць для нашчадкаў імя кожнага воіна і зберагчы гераічную спадчыну, якая стала часткай генетычнага кода нашага народа», — выказаў упэўненасць Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт павіншаваў суайчыннікаў з Днём Перамогі і пажадаў у гэты святы для ўсіх дзень моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і мірнага неба над галавой.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.