Вы тут

Патрэбны дзяржаўны тэхагляд


Памятаеце петыцыю, якую падпісалі больш за тысячу кіроўцаў сталічнага грамадскага транспарту адносна праблем работы «Мінсктранса»? Яны сцвярджалі, што аўтобусы і тралейбусы нярэдка выходзяць на лінію з няспраўнасцямі, звяртаючы ўвагу на тое, што не адмаўляюцца выконваць сваю работу, але хочуць, каб былі створаны здаровыя і бяспечныя ўмовы працы.


З пытаннем «Што змянілася?» мы звярнуліся да старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый Уладзіміра РЫНГА.

Як паведаміў суразмоўнік, у галіновага прафсаюза ёсць пытанні да якасці правядзення тэхнічнага агляду. Гэта сталася таму, што ў Беларусі на сённяшні дзень не існуе абавязковага дзяржаўнага тэхнічнага агляду для электратранспарту. Што з гэтага вынікае? Не надта добрае становішча — за тэхнічным станам тралейбусаў арганізацыі павінны сачыць самастойна: гэта значыць, праводзіць тэхнічны агляд і абслугоўванне электратранспарту на сваёй базе. А вось удзел ДАІ ў гэтым працэсе адсутнічае.

— Фактычна гэтае пытанне аддадзена на водкуп саміх арганізацый. З аўтобусамі іншая справа — ім не патрэбны «падвясны шлях», каб зрабіць гэтую ацэнку ў Дзяржаўтаінспекцыі ў адрозненні ад тралейбусаў, — кажа ён. — Таму ў дзеючым Законе
«Аб дарожным руху» адсутнічае норма, якая абавязвае арганізацыі грамадскага электратранспарту, што аказваюць паслугі па перавозцы пасажыраў, праходзіць дзяржаўны тэхнічны агляд.

Лідар галіновага прафсаюза пагаджаецца, што хібы заканадаўства выпраўляць неабходна, таму анансуе прапановы, што зараз рыхтуюцца ў ФПБ адносна змен у існуючым заканадаўстве, і датычацца яны абавязковага праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду электратранспартам.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».